Мінск 06:23

Украіна, Малдова, Латвія, Польшча і іншыя краіны на пасяджэнні СПЧ ААН раскрытыкавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

26 чэрвеня, Позірк. Прыцягнуць беларускія ўлады да адказу за ўсе парушэнні правоў чалавека, а таксама за саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны заклікала ў анлайн-звароце ў рамках “інтэрактыўнага дыялогу“ па Беларусі на 59-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) у Жэневе (Швейцарыя) міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ.

Спікер выступала “ад імя краін Паўночнай Еўропы і Балтыі“, адзначыўшы, што яе дзівяць сітуацыя з правамі чалавека і недахоп падсправаздачнасці ў Беларусі. Праведзенае там у студзені 2025 года мерапрыемства, якое Мінск назваў “прэзідэнцкімі выбарамі“, міністр назвала “фіктыўным“, бо выбары не былі легітымнымі і не адпавядалі міжнародным стандартам.

Пры гэтым у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, праходзяць завочныя судовыя працэсы, “мы таксама ў жаху ад палітычна матываванага псіхіятрычнага зняволення“. “Мы патрабуем ад беларускіх уладаў вызваліць амаль 1.200 палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, журналістаў, адвакатаў, лідараў прафсаюзнага руху, прадстаўнікоў супольнасці ЛГБТК+“, — заявіла Бражэ.

“Выкарыстанне мігрантаў на мяжы з Еўрасаюзам таксама павінна быць спыненае”, — падкрэсліла міністр.

Прадстаўнік Польшчы ў СПЧ ААН станоўча ацаніў нядаўняе вызваленне групы з 14 зняволеных, уключаючы Сяргея Ціханоўскага і трох польскіх грамадзян, і выказаў надзею, што “гэтыя змены, роўна як і іншыя памілаванні, стануць крокам наперад для вызвалення рэабілітацыі ўсіх тых, хто незаконна ўтрымліваецца ў турмах беларускімі ўладамі“.

Прадстаўнік Украіны адзначыў, што падаўленне асноўных грамадзянскіх правоў у Беларусі пашырае атмасферу страху і рэпрэсій. Асаблівую занепакоенасць выклікае інфармацыя аб жорсткім абыходжанні ў турмах, адвольных затрыманнях. Украіна заклікала беларускія ўлады спыніць удзел у вайне, якую вядзе Расея супраць яе, а спецдакладчыка — разгледзець “ролю Беларусі ў незаконнай дэпартацыі і мілітарызацыі дзяцей з Украіны“.

Германія выказала глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі і асудзіла “грубыя, сістэматычныя і маштабныя парушэнні правоў чалавека, частку якіх можна разглядаць як злачынствы супраць чалавечнасці“.

Дыпламат ад Малдовы, каментуючы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, заявіла пра “глыбокую трывогу“, якую выклікае апублікаваная інфармацыя. Малдова вітала памілаванне групы зняволеных, але выказала заклапочанасць практыкай утрымання пад вартай па палітычна матываваных абвінавачваннях, негуманнымі ўмовамі ўтрымання, жорсткім абыходжаннем, абмежаваннямі ў дачыненні да вызваленых асоб і ціску на сем’і затрыманых.

У відэазвароце, які прагучаў на мерапрыемстве, Сяргей Ціханоўскі распавёў пра катаванні і тое, што цягам многіх гадоў ён не меў магчымасці звязацца з сям’ёй.

“Я хачу, каб усе выйшлі, больш за адну тысячу чалавек знаходзіцца за кратамі, мы павінны змагацца за іх. ААН абавязаная дзейнічаць. Гэта не палітыка, гэта гуманітарнае пытанне. Гэта нават не пытанне правоў чалавека, гаворка ідзе пра жыццё і смерць. Я прашу Генсакратара ААН умяшацца і выкарыстоўваць усе рэсурсы, каб выратаваць гэтыя жыцці“, — заявіў Ціханоўскі.

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс прадставіў свой даклад 26 чэрвеня на 59-й се

Дэлегацыя афіцыйнага Мінска на мерапрыемстве адсутнічала.

Сам даклад быў апублікаваны ў траўні.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: