Студэнта медычнай ВНУ — грамадзяніна РФ выправадзілі з Беларусі за крадзеж булачкі, спробу вынесці фарш і праезд без квітка

26 чэрвеня, Позірк. За крадзеж булачкі ў краме, спробу вынесці ў кішэні фарш і праезд без квітка з Беларусі выправаджаны грамадзянін РФ — студэнт медуніверсітэта ў Гродне, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
“Улічваючы неаднаразовыя факты правапарушэнняў, якія сведчаць пра тое, што грамадзянін Расіі на шлях выпраўлення станавіцца ў бліжэйшы час не мае намеру, камісія прыняла рашэнне пра яго высылку з краіны тэрмінам на 5 гадоў. У выпадку спробы ўехаць на тэрыторыю Беларусі ў гэты перыяд часу ў дачыненні да яго будзе ўзбуджаная крымінальная справа”, — паведамляе ведамства.
Адметна, што справа студэнта разглядалася публічна — проста ў Гродзенскім медуніверсітэце.
Абласное УУС адзначае, што малады чалавек навучаўся ў ВНУ з 2023 года, быў адлічаны з першага курса за акадэмічную непаспяховасць, але затым аднавіўся. Яго паспяховасць, як сцвярджаецца, “была сярэдняй”.
Пры гэтым адміністрацыя ўніверсітэта характарызуе свайго цяпер ужо былога студэнта “як ветлівага, акуратнага і спакойнага, скаргаў да яго не было, навучанне ён аплачваў своечасова”.
У паведамленні адзначана, што ў Беларусі навучаецца “больш за 100 тысяч замежных навучэнцаў з 30 краін свету”, аднак “гасціннасць не азначае ўседазволенасць”.
У траўні стала вядома пра высылку з Беларусі “ў добраахвотным парадку” грамадзяніна Туркменістана, які здзейсніў “правапарушэнне ў частцы датрымання да правілаў дарожнага руху”. Замежніку на год забаранілі вяртацца ў Беларусь.
Працэдура “азнаямлення” туркменскага грамадзяніна з прынятым рашэннем была праведзеная супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС Брэста “публічна ў сцянах Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна”, у якім вучыўся малады чалавек.
У тым жа месяцы паведамлялася пра выправаджэнне з Беларусі двух студэнтаў з Марока, якія зладзілі бойку ў Гомелі. У дачыненні да іх таксама былі праведзеныя працэдуры “публічных высылак <…> па месцах навучання, а таксама ў тэрытарыяльным падраздзяленні міліцыі”.
Бойка паміж грамадзянамі Марока адбылася ў Гомелі ў ноч на 22 красавіка. Згодна з версіяй МУС, замежнікі “высвятлялі стасункі праз бытавы канфлікт”.
22 красавіка МУС выступіла з заявай, у якой папярэдзіла пра незаконнасць распаўсюду “фэйкаў, якія спараджаюць паніку і распальваюць міжнацыянальную варожасць”.
Перад гэтым адзін з праўладных тэлеграм-каналаў абурыўся нібыта распаўсюджанымі ў сацсетках “дэструктыўнымі сіламі” чуткамі пра тое, што бойка адбылася паміж прадстаўнікамі “першага дэсанту з 150 тыс. пакістанцаў”, пра прапрацоўку магчымасці прыбыцця якіх у Беларусь заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка ў Мінску на сустрэчы з дэлегацыяй на чале з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам.
У сувязі са здаржннем МУС заявіла, што “нягледзячы на значнае павелічэнне колькасці гасцей, якія ўязджаюць у краіну, рост злачыннасці з іх удзелам не зафіксаваны”.

- ЭканомікаБеларусь спыніла імпарт электраэнергіі, у планах стварэнне яе аптовага рынку — міністр энергетыкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў з кіраўніком МЗС Эстоніі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПаказчыкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека застаюцца “стабільна нізкімі” — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка