Мінск 18:03

Жанчыны, якія пасля зняволення засталіся ў Беларусі, часцей маюць крытычны ўзровень ПТСР, чым тыя, хто выехаў пасля вызвалення — даследаванне

Ілюстрацыя: Tim Hufner / unsplash.com

25 чэрвеня, Позірк. Жанчыны, якія пасля зняволення засталіся ў Беларусі, часцей маюць крытычны ўзровень посттраўматычнага стрэсавага разладу (ПТСР), чым тыя, хто выехаў пасля вызвалення, вынікае з дакладу пра псіхалагічныя наступствы пасля турмы, які псіхолаг Вольга Вялічка прадставіла 25 чэрвеня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Жанчыны ў зняволенні: Нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”.

Высновы ў дакладзе зроблены па выніках праведзенага ёю сёлета даследавання, у якім узялі ўдзел 67 жанчын, што прайшлі праз турэмнае зняволенне. Пасля вызвалення 26 з іх засталіся ў Беларусі, 41 вымушана эмігравала.

Згодна з вынікамі даследавання, сярод тых, хто застаўся ў краіне, крытычны ўзровень ПТСР маюць 75% рэспандэнтак, адчуваюць умераную сімптаматыку — 18%, маюць нізкі ўзровень або не маюць увогуле — 7%.

Сярод тых, хто эміграваў, крытычны ўзровень ПТСР у 43%, умераныя сімптомы — у 36%, нізкі ўзровень або адсутнасць — у 21%.

“пастаянную безнадзейнасць і адсутнасць перспектыў” адчувае 76% апытаных жанчын, што засталіся ў Беларусі, і 82% эмігрантак; эмацыйную няўстойлівасць — 71% і 36% адпаведна; зніжэнне ці поўную страту цікавасці да жыцця — 61% і 40%; парушэнні сну (інсамнію, начныя жахі, гіперсамнію) — 92% і 48%; суіцыдальныя думкі — 32% і 6%.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: