У Польшчы канфіскавана амаль 190 тыс. нелегальных беларускіх цыгарэт
23 чэрвеня, Позірк. Амаль 190 тыс. беларускіх цыгарэт выявіла паліцыя ў Нідзіцкім павеце ў паўночна-ўсходняй частцы Польшчы ў спыненым для праверкі 20 чэрвеня легкавым аўтамабілі “Таёта”, паведаміла Памежная ахова краіны.
Цыгарэты канфіскаваныя супрацоўнікамі памежнага паста ў Ольштыне сумесна з супрацоўнікамі Вармінска-Мазурскага мытна-фіскальнага ўпраўлення. Іх ацэначны кошт складае больш за 166 тыс. злотых (44,6 тыс. долараў ЗША).
Адзначаецца, што 60-гадоваму мужчыну (грамадзянства не паведамляецца) “пагражае вялікі штраф за перавозку нелегальных тытунёвых вырабаў“.
Калі б нелегальныя цыгарэты патрапілі на польскі рынак, страты дзяржаўнай казны склалі б амаль 283 тыс. злотых (больш за 76 тыс. долараў), адзначае памежная служба.
19 чэрвеня паведамлялася, што ў Сувалках, непадалёк ад мяжы Польшчы з Беларуссю і Літвой, спыненая кантрабанда 10 тон сушанага курыльнага тытуню без польскіх акцызных марак. Вытворца тытуню не называўся, за рулём аўтамабіля знаходзіўся грамадзянін Беларусі, кошт канфіскаванага тавару ацэньваецца прыкладна ў 9 млн злотых (больш за 2,4 млн долараў).


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

