Канцлер ФРГ Мерц вітаў выхад на свабоду Ціханоўскага, паабяцаўшы “рашуча змагацца” за вызваленне іншых палітвязняў

23 чэрвеня, Позірк. “Добрай навіной” назваў вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 беларускіх палітвязняў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц.
“Сёння я думаю пра многіх невінаватых людзей, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца рэжымам у Беларусі. Мы працягнем рашуча змагацца за іх вызваленне”, — напісаў Мерц на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай апублікавала на яе сайце яшчэ шэраг рэакцый вядучых еўрапейскіх палітыкаў на вызваленне ў Беларусі 14 палітвязняў.
“Дарагая Святлана, гэта цудоўныя навіны і моцны сімвал надзеі для ўсіх палітвязняў, якія пакутуюць пад жорсткім рэжымам Лукашэнкі. Еўропа працягвае патрабаваць іх неадкладнага вызвалення”, — заявіла ў сацсетцы Х кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.
Спікер Еўрапарламента Роберта Метсола назвала вызваленне палітвязняў “цудоўнай навіной“, падкрэсліўшы, што барацьба за выхад на свабоду астатніх вязняў “працягнецца”.
“Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў — пазітыўны крок пасля доўгай несправядлівасці. Вітаю ўдзел ЗША, дзякуючы якому гэта стала магчымым, і падзяляю радасць сем’яў. Але ўсе палітвязні Беларусі павінны быць вызваленыя”, — адзначыла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.
Усяго прыводзіцца больш за 60 рэакцый. Вызваленне Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў віталі прэзідэнт Латвіі Эдрагс Рынкевічс, кіраўнік урада Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Германіі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Эстоніі.
Таксама апублікаваныя пасланні дэпутатаў Еўрапарламента, прадстаўнікоў Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта, Сената ЗША, дыпламатаў, уплывовых палітыкаў, журналістаў і інш.
З заявамі таксама выступілі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, Парламенцкая асамблея НАТО, праваабарончыя і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Аб вызваленні 14 палітвязняў стала вядома неўзабаве пасля сустрэчы спецпрадстаўніка ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам 21 чэрвеня.
Сярод вызваленых муж беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай відэаблогер Сяргей Ціханоўскі, экс-супрацоўнік “Радыё Свабода” Ігар Карней, выкладчыца Наталля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведскага грамадзянства Галіна Краснянская, бізнесмен Сяргей Шэлег, удзельнік закрытага чата “Саюз беларускага нацыянальнага шчыта” Кірыл Балахонаў.
Таксама вызваленыя Алан Ройё (грамадзянін Эстоніі), Юрыйс Ганінс і Дзмітрыйс Міхайлаўс (абодва — грамадзяне Латвіі). Акрамя гэтага, паводле звестак СМІ, на волю выйшаў Ежы Жывалеўскі (грамадзянін Польшчы).
Імёны яшчэ траіх пакуль невядомыя, яны з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы (двое) і Японіі.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

