Долар, еўра і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

23 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 чэрвеня 2025 года.
Курс долара знізіўся да 2,9679 рубля (-0.34%; -0.0102), еўра — да 3,408 рубля (-0,35%; -0,0012), юаня — да 4,1259 за 10 (-0,16%; -0,0068).
Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,7811 за 100 (+0,16%; +0,0061).
На мінулым працоўным тыдні (16–20 чэрвеня) курс долара знізіўся на 0,22% (з 2,9848 да 2,9781 рубля), юаня — на 0,67% (з 4,1607 да 4,1327 за 10), еўра — на 0,64% (з 3,442 да 3,42); расійскага рубля — вырас на 0,04% (з 3,7735 да 3,775 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь у ЕАЭС па зарплаце ў галінах эканомікі ў асноўным займае трэцяе і чацвёртае месцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка