Памёр заснавальнік беларускага брэнда Serge, выдавец Сяргей Атрошчанка

20 чэрвеня, Позірк. Пра смерць беларускага бізнесмен, заснавальніка брэнда Serge Сяргея Атрошчанкі паведамляе сайт “Смартпрэс“, які працуе ўнутры краіны.
Паводле звестак выдання, прадпрымальнік памёр пасля цяжкага анкалагічнага захворвання. Ён нарадзіўся ў 1970 годзе ў Мінску.
Атрошчанка вядомы як заснавальнік кампаніі па вытворчасці бялізны Serge. Адкрытае ў 1996 годзе вытворчасць прайшло праз працэдуру банкруцтва праз 20 гадоў.
Таксама бізнесмен быў адным з заснавальнікаў газет “Свободные новости“ (апазіцыйная) і “Обозреватель” (фармальна незалежная, але больш кампліментарная да ўладаў). Абедзве даўно не выходзяць. “Свободные новости” выдаваліся з 1991 года. У 2002 годзе Атрошчанка заявіў аб рашэнні закрыць штотыднёвік, спаслаўшыся на яго стратнасць і падзенне накладу. У стратах бізнесмен абвінаваціў рэдакцыю і амбасаду ЗША, якая, паводле яго слоў, выдавала СМІ гранты, замінаючы тым самым станаўленню мясцовага медыярынку. Аднак літаральна адразу рэдакцыя пачала выпускаць новую газету — “Свободные новости плюс” (да 2021 года).
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка