Пуцін заявіў пра “спрэчкі нон-стоп” паміж Расіяй і Беларуссю

19 чэрвеня, Позірк. У Расіі і Беларусі ёсць пытанні, па якіх яны спрачаюцца, прычым гэтыя спрэчкі “ідуць нон-стоп — на пастаяннай аснове, проста рэальна нон-стоп“. Пра гэта, згодна распаўсюджанай прэс-службай Крамля стэнаграме, заявіў на прэс-канферэнцыі ўначы на 19 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
“Я проста цяпер не буду ўдавацца ў дэталі, але ў канчатковым выніку мы знаходзім рашэнні заўсёды, таму што мы імкнемся да пошуку шчыра, таму знаходзім. Упэўнены, так будзе і далей”, — дадаў расійскі кіраўнік.
Пуцін заявіў, што ў Расіі і Беларусі “ёсць “план А“ і там прапісана, што і як мы павінны рабіць для таго, каб развіваць нашы стасункі і нашы эканомікі“. “Потым “план Б”: калі нешта не атрымліваецца — глядзі “план А“. У нас усё атрымаецца — нават няма ніякіх сумневаў“, — лічыць прэзідэнт РФ.
“Таму што ўзровень тавараабароту паміж Расіяй і Беларуссю дасягнуў 50 млрд долараў, гэта сур’ёзныя лічбы. І рост працягваецца, ён працягваецца ў тым ліку за кошт кааперацыі. Мы шукаем магчымасці развіцця нашых адносін у розных сферах, дзе раней, можа быць, і не супрацоўнічалі ці нейкае супрацоўніцтва было яшчэ з часоў Савецкага Саюза — у мікраэлектроніцы, дапусцім“, — заявіў Пуцін.
У гэтым кантэксце ён пахваліў Лукашэнку за тое, што пасля распаду СССР ён “захаваў некаторыя галіны, якія цяпер, асабліва ва ўмовах жорсткіх санкцый, апынуліся як ніколі запатрабаваныя, у тым ліку прадпрыемствы ў галіне мікраэлектронікі”.
“Так, вядома, там трэба выходзіць на іншыя лічбы, там шмат чаго трэба зрабіць, і ўсё гэта ў іншых краінах рабілася дзесяцігоддзямі. Але ў нас ёсць магчымасць зрабіць добры крок — хуткі, магутны, вялікі крок сумесна“, — заявіў прамоўца.
Асобна Пуцін спыніўся на супрацоўніцтве ў авіябудаванні, вытворчасці сельгастэхнікі.
Ён таксама адзначыў, што “Беларусь, як вядома, адзін з найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў угнаенняў, але практычна ўвесь аб’ём ідзе цяпер на экспарт праз Расейскую Федэрацыю, праз расійскія парты”.
10 чэрвеня міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які знаходзіўся з візітам у Маскве, пацвердзіў выкананне ўсіх 28 праграм, зацверджаных у 2021 годзе ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Паводле яго слоў, на падставе гэтых праграм быў распрацаваны комплекс з 310 канкрэтных праектаў. З іх “крыху больш за сотню ўжо выканана — фактычна 33%“, адзначыў чыноўнік, астатнія “знаходзяцца ў працэсе рэалізацыі”.
“На перыяд з 2024 па 2026 год па рэалізацыі гэтых галіновых праграм ужо [прадугледжаныя] канкрэтныя мерапрыемствы, якія з сябе ўяўляюць канкрэтныя рашэнні альбо праекты па стварэнні нейкага прадукту, альбо рашэнні па фарміраванні нейкай базы, нейкага цэнтра, нейкага прадпрыемства і гэтак далей“, — дадаў Рыжанкоў.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, 2 красавіка 1997-га — дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты Статут Саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які займаў на той момант пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Менска з боку Масквы. Яшчэ больш пад уплыў РФ Беларусь трапіла ў 2020 годзе, калі Крэмль вербальна падтрымаў Лукашэнку ў падаўленні масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на ягоную карысць.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. На сумеснай прэс-канферэнцыі 13 сакавіка 2025-га ў Маскве расійскі лідар паведаміў, што “ўсе 28 праграм, якія былі намечаныя, выкананыя на 100%“.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка