Палітвязнямі прызнаныя яшчэ чатыры чалавекі
17 чэрвеня, Позірк. Чатыры чалавекі, якія былі асуджаны за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікаваных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, прызнаныя палітвязнямі, вынікае з распаўсюджанай 17 чэрвеня заявы беларускіх праваабарончых арганізацый.
Адпаведны статус атрымалі Максім Урбановіч, Мікалай Ляпёшка, Аляксандр Невар і Максім Лепушэнка, пакараныя пазбаўленнем волі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У сувязі з гэтым праваабаронцы нагадваюць, што свабода мірных сходаў “гарантуецца артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах” і “не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя ўсталяваных законам і неабходных у дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва або абароны правоў і свабодаў іншых асоб”.
Паводле іх меркавання, сходы грамадзян у 2020 годзе “мелі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы”, аднак, нягледзячы на гэта, “дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі”.
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый заявілі, што ацэньваюць пераслед вышэйзгаданых асоб як палітычна матываваны і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі.
Яны запатрабавалі ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць гэтых людзей, а таксама ўсіх палітычных вязняў і грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у паслявыбарчы перыяд, а таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Заяву падпісалі праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Lawtrend, “Прававая ініцыятыва” і Respect-Protect-Fulfill.
Паводле даных ПЦ “Вясна” на 17 чэрвеня, беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязнямі 1.187 чалавек.


- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваСтарэнне тэхнікі і персаналу — галоўныя праблемы авіяцыі МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць выдаленай НЦАПД інфармацыі з незаконна здабытымі персанальнымі данымі расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі амаль штогод фіксуюцца лятальныя выпадкі малярыі — прафесар БДМУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства