Мінск 13:54

Распарадчыкі бюджэтных сродкаў за дзяржрахунак спрабуюць купіць дарагую асадку, гарбату, кавамашыну — прадстаўнік Мінфіна

Ілюстрацыя: pixabay.com

17 чэрвеня, Позірк. У 2024 годзе ў Віцебскай вобласці адхілена 21 тыс. заявак на аплату бюджэтных абавязацельстваў, сума прадухіленых парушэнняў заканадаўства склала 273,4 млн рублёў. Такія звесткі прывяла начальнік рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Тамара Лапіцкая ў артыкуле для навукова-практычнага часопіса “Фінансы. Улік. Аўдыт” (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Белдзяржстрах).

Лапіцкая заявіла пра “недастатковы ўзровень эканамічнай пісьменнасці“ і “нядбалае стаўленне работнікаў устаноў і арганізацый пры падрыхтоўцы дакументаў, якія прад’яўляюцца ў органы казначэйства”.

“Але асаблівую заклапочанасць, — працягнула прадстаўніца Мінфіна, — выклікаюць дзеянні асобных распарадчыкаў бюджэтных сродкаў, якія замест таго, каб выконваць і кантраляваць прынцып эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных грошай, раптам вырашаюць набыць дарагую ручку, эксклюзіўны набор гарбаты, кавамашыну або ў парушэнне заканадаўства замяніць службовы аўтамабіль“.

Толькі ў 2024 годзе “было адмоўлена ў набыцці“ чатырох аўтамабіляў на агульную суму 263,3 тыс. рублёў, піша аўтар публікацыі.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: