Мінск 23:43

Курсы долара і юаня знізіліся на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

16 чэрвеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 чэрвеня 2025 года.

Курс долара знізіўся да 2,9783 рубля (-0,22%; -0,0065). Апошні раз на супастаўным узроўні ён быў 13 чэрвеня 2023 года, калі вырас з 2,9495 да 2,9856 рубля (+0,0361; +1,12%).

Юань патаннеў да 4,1389 рубля за 10 (-0,52%; -0,0218).

Каціроўка еўра вырасла да 3,449 рубля (+0,08%; +0,0029), расійскага рубля — да 3,7819 за 100 (+0,22%; +0,0084).

На мінулым тыдні (9–13 чэрвеня) курс долара знізіўся на 0,41% (з 2,997 да 2,9848 рубля), юаня — на 0,13% (з 4,1663 да 4,1607 за 10), расійскага рубля — на 0,15% (з 3,7791 да 3,7735 за 100); еўра вырас на 0,58% (з 3,4221 да 3,442).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: