Ціханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію

16 чэрвеня, Позірк. На гэтым тыдні беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведае тры еўрапейскія краіны, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Замежныя візіты палітыка пачынаюцца 16 чэрвеня са Швецыі. У гэты дзень яна выступіць у Стакгольме на мітынгу ў падтрымку Украіны, у якім таксама возьме ўдзел шведскі міністр замежных спраў Марыя Мальмер Стэнэргард.
У рамках паездкі ў Швецыю Ціханоўская сустрэнецца з міністрам знешняга гандлю і міжнароднага развіцця Бенджамінам Даўса, міністрам па справах ЕС Есікай Русенкранц, спікерам парламента Андрэасам Норленам ды інш.
18 чэрвеня Ціханоўская наведае Брусель, дзе возьме ўдзел у дэбатах пра дэмакратычную будучыню Беларусі ў рамках пленарнай сесіі Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC). Разам з дэбатамі адбудзецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж EESC і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
19–20 чэрвеня палітык будзе ў Іспаніі. Там яна сустрэнецца са старшынёй Кангрэса дэпутатаў Франсінай Арменголь, міністрам замежных спраў, ЕС і міжнароднага супрацоўніцтва Хасэ Мануэлем Альбарэсам, возьме ўдзел ў некалькіх мерапрыемствах.

- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка