Беларусь увайшла ў тройку галоўных гандлёвых партнёраў анэксаванага РФ Севастопаля
16 чэрвеня, Позірк. У 2024 годзе “асноўнымі партнёрамі Севастопаля ў экспартных аперацыях” сталі Казахстан, Беларусь і Новая Зеландыя, паведамляе расійскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на ўрад горада, які, знаходзячыся на тэрыторыі анэксаванага паўвострава Крым, РФ надзяліла статусам асобнага рэгіёна.
Агульны аб’ём экспарту за 2024 год перавысіў 5 млн долараў, уключаючы рээкспарт тавараў групы “Судны, лодкі і плывучыя канструкцыі“ на суму больш за 3 млн долараў“, — адзначылі ва ўрадзе.
У першым квартале 2025 года аб’ём экспартных паставак склаў звыш 400 тыс. долараў.
Падкрэсліваецца, што рэгіён знаходзіцца пад ціскам антырасійскіх санкцый, аднак станоўчы ўплыў на развіццё экспартных сувязяў робіць праца ў рамках нацыянальнага праекта “Міжнародная кааперацыя і экспарт“, а таксама створаны Цэнтр падтрымкі экспарту для рэгіянальных вытворцаў.
У дэпартаменце сельскай гаспадаркі і спажывецкага рынку адзначылі, што “актыўны ўдзел у экспартнай працы бяруць прадпрыемствы рыбапрамысловай галіны і вінакурні“.
“[Краіны, куды за апошнія гады пастаўлялася прадукцыя]: Беларусь, Казахстан, Узбекістан, Турцыя, ПАР, Новая Зеландыя. Асноўны тавар — марожаная чарнаморская рыба, морапрадукты, прэсервы“, — гаворыцца ў паведамленні.
У кастрычніку 2024 года кіраўнік анэксаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што “больш за 35% знешнегандлёвага абароту” рэгіёна “прыпадае на Беларусь“, “на міжнародным узроўні“ рэалізуецца “поўнафарматнае пагадненне“ з Віцебскай вобласцю.
Крым, паводле слоў Аксёнава, экспартуе “разнастайныя тавары” — вырабы машынабудавання, прадукцыю сельскай гаспадаркі, касметычныя і фармацэўтычныя сродкі, алкаголь і безалкагольныя напоі, прадукты неарганічнай хіміі, ўгнаенні, футра, гатовы корм для жывёл, пластмасавыя вырабы. На паўвостраў пастаўляюцца тавары шырокага спажывання, транспартныя сродкі, механічныя кампаненты для розных тыпаў вытворчасці, некаторыя віды сельгаспрадукцыі.
У ліпені 2024 года Украіна паведаміла, што ёй вядома прынамсі пра сем дамоваў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржорганамі анэксаванага Крыма.
У верасні 2024 года першы намеснік пастаяннага прадстаўніка гэтага рэгіёну пры прэзідэнце РФ Міхаіл Саломенцаў заявіў пра намер пашырыць транспартныя зносіны паміж Беларуссю і Крымам. “Паветраная сувязь закрытая, таму мы думаем, як пашырыць гэты кірунак з пункту гледжання тавараабароту, лагістыкі, а таксама турыстычнай сферы“, — заявіў ён.
Улады паўвострава, паводле яго слоў, хочуць, кааб “як мага больш беларусаў прыязджала ў Крым”. Ён падкрэсліў, што ў турыстычны сезон “назіраў шмат машын з беларускімі нумарамі”.
30 лістапада 2021 года ў інтэрв’ю міжнароднаму інфармацыйнаму агенцтву “Россия сегодня” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Крым дэ-факта — “гэта расійскі Крым”, а пасля рэферэндуму 2014 года “і дэ-юрэ Крым стаў расійскім”. Паводле яго сцвярджэння, украінскія вайскоўцы без бою аддалі Крым, баючыся, што паўвостраў пяройдзе пад кантроль НАТО.
Улады ў Мінску падтрымалі ўварванне Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года і з тых часоў не хаваюць супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі захопленых тэрыторый.
Крым і Севастопаль былі ўключаныя ў склад Расіі ў сакавіку 2014 года пасля правядзення на гэтых тэрыторыях спрэчных рэферэндумаў, вынікі якіх сусветная супольнасць не прызнала або ўспрыняла неадназначна.
У дакументах ААН і ўкраінскім заканадаўстве падкантрольныя Расіі Крым і Севастопаль разглядаюцца як часова акупаваная частка Украіны. З 193 краін— членаў арганізацыі рэзалюцыю Генасамблеі ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ад 27 сакавіка 2014 года падтрымалі 100, устрымаліся — 58, выступілі супраць — 11, у тым ліку Беларусь.
Украінскія войскі, адбіваючы ваенную агрэсію Крамля, рэгулярна атакуюць размешчаныя ў Крыме расійскія вайсковыя аб’екты.

- ГрамадстваРаспарадчыкі бюджэтных сродкаў за дзяржрахунак спрабуюць купіць дарагую асадку, гарбату, кавамашыну — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка