Беларусь правядзе паблізу РФ камандна-штабныя вучэнні тэрытарыяльных войскаў з удзелам народнага апалчэння

16 чэрвеня, Позірк. У Краснапольскім раёне, які мяжуе з Бранскай вобласцю Расіі, а таксама суседнім з ім Чэрыкаўскім раёне (абодва ў Магілёўскай вобласці) у рамках збораў тэрытарыяльных войскаў 16–18 чэрвеня пройдуць камандна-штабныя вучэнні, вынікае з інфармацыі прэс-службы Міністэрства абароны.
Мэтай вучэнняў заяўленае “ўдасканаленне навыкаў службовых асоб па кіраванні падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, навучанне асабовага складу выкананню сваіх абавязкаў на штатных пасадах пры вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны, ацэнка гатоўнасці падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў да вырашэння задач, што стаяць перад імі”.
Паведамляецца, што ўдзельнікі вучэнняў “адпрацуюць пытанні аховы і абароны аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, барацьбы з дыверсійна-выведніцкімі групамі праціўніка, забеспячэння мер ваеннага становішча, у тым ліку з задзейнічаннем атрадаў народнага апалчэння”.
“Асноўная ўвага будзе нададзеная кіраванню разнастайнымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку тэрытарыяльнымі войскамі, органамі ўнутраных спраў і падраздзяленнямі ўнутраных войскаў у ходзе іх сумесных дзеянняў па барацьбе з дыверсійнымі групамі праціўніка”, — адзначае Мінабароны.
Зборы ў згаданых раёнах пачаліся 27 траўня.
Паводле аналагічнай схемы праводзіліся мерапрыемствы ў Брэсцкім раёне: 13 траўня там пачаліся зборы ваеннаабавязаных для камплектавання тэрытарыяльных войскаў, а 2–4 чэрвеня былі праведзеныя камандна-штабныя вучэнні. З 25 сакавіка па 18 красавіка зборы з камандна-штабнымі вучэннямі прайшлі ў Гродзенскім раёне.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
У адпаведнасці з прынятым у 2023 годзе законам “Аб народным апалчэнні” задача апалчэнцаў заключаецца ў аказанні садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці “ад злачынных ды іншых супрацьпраўных замахаў”. Стварэнне народнага апалчэння ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Фармуецца пры кожным сельскім савеце “на добраахвотнай аснове”.
Рэжым Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка