ШАС, у якую ўваходзіць Беларусь, асудзіла Ізраіль за ўдары па Іране

14 чэрвеня, Позірк. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) ад імя дзяржаў-членаў выказала “сур’ёзную занепакоенасць эскалацыяй напружанасці на Блізкім Усходзе” і “рашуча” асудзіла ўдары, якія Ізраіль нанёс па Іране 13 чэрвеня.
“Падобныя агрэсіўныя дзеянні супраць грамадзянскіх аб’ектаў, уключаючы ядзерна-энергетычную інфраструктуру, якія прывялі да гібелі мірных жыхароў, з’яўляюцца грубым парушэннем прынцыпаў і нормаў міжнароднага права і Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), замахам на суверэнітэт Ірана, — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на 14 чэрвеня. — Яны чыняць шкоду рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы, нясуць сур’ёзныя наступствы для глабальнага міру і стабільнасці”.
У дакуменце падкрэслена, што дзяржавы — члены ШАС “цвёрда выступаюць за ўрэгуляванне сітуацыі вакол ядзернай праграмы Ірана выключна мірным, палітыка-дыпламатычным шляхам”, а таксама “выказваюць шчырыя спачуванні народу і ўраду” Ірана.
“Дзяржавы — члены ШАС, строга прытрымліваючыся мэтаў і прынцыпаў Статута ААН і Хартыі ШАС, лічаць недапушчальнымі любыя супрацьпраўныя дзеянні, скіраваныя супраць дзяржаў — членаў ШАС, і пацвярджаюць сваю нязменную прыхільнасць да ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі”, — гаворыцца ў заяве.
Іран стаў паўнапраўным членам ШАС 4 ліпеня 2023 года, Беларусь — роўна праз год, 4 ліпеня 2024-га. Апрача іх у арганізацыю ўваходзяць Кітай, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Індыя і Пакістан.
Знешнепалітычнае ведамства Індыі заявіла, што Нью-Дэлі не ўдзельнічаў у абмеркаванні вышэйзгаданай заявы ШАС, і фактычна выключыла краіну са складу падпісантаў гэтага дакумента.
Адметна, што ад свайго імя Мінск таксама наўпрост не асуджаў дзеянні Ізраіля. 13 чэрвеня 2025 года Міністэрства замежных спраў выказала “глыбокую занепакоенасць” у сувязі з “новым вітком ваеннай эскалацыі паміж Ізраілем і Іранам і паведамленнямі пра гібель мірных грамадзян, у тым ліку дзяцей” і заклікала “ўсе ўцягнутыя бакі да стрыманасці, адказнасці і недапушчэння дзеянняў, што могуць негатыўна паўплываць на палітыка-дыпламатычныя намаганні міжнароднай супольнасці, скіраваныя на комплекснае ўрэгуляванне сітуацыі на Блізкім Усходзе”.
У рамках двухбаковых стасункаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе супрацоўнічаць як з Іранам, так і з Ізраілем.
У ноч на 13 чэрвеня сілы ВПС Ізраіля атакавалі мноства аб’ектаў на тэрыторыі Ірана — для нанясення крытычнай шкоды ядзернаму і ракетнаму патэнцыялу краіны. Былі атакаваныя ядзерныя аб’екты, ракетныя базы, авіябазы, сістэмы супрацьпаветранай абароны, камандныя пункты, а таксама нанесеныя кропкавыя ўдары па вайсковым кіраўніцтве і асобам, што маюць дачыненне да развіцця іранскай ядзернай праграмы.
У адказ Іран запусціў у бок Ізраіля беспілотныя лятучыя апараты (паводле інфармацыі ізраільскіх СМІ, усе былі перахопленыя), а затым атакаваў балістычнымі ракетамі.
Паводле даных медыя, у Ізраілі загінула чатыры чалавекі, больш за 70 параненыя, у Іране — каля 80 і 320 адпаведна.
14 чэрвеня ізраільскія ўлады заявілі пра пашырэнне аперацыі супраць Ірана і далі зразумець, што дамагаюцца падзення дзейнага там рэжыму.

Паводле звестак МЗС, сярод пацярпелых у выніку канфлікту Ізраіля і Ірана грамадзян Беларусі няма

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+