На фоне высокай смяротнасці на дарогах ДАІ пераведзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы з выкарыстаннем БПЛА

13 чэрвеня, Позірк. На ўзмоцнены варыянт нясення службы пераведзены асабовы склад Дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Падставай названая “складаная дарожная абстаноўка”.
“Толькі за мінулую суботу ў ДТЗ загінулі дзевяць чалавек”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што для забеспячэння бяспекі на дарогах “будуць задзейнічаны ўсе сілы і сродкі органаў унутраных спраў”, “кожнаму грубаму парушэнню будзе дадзена прынцыповая ацэнка”.
“Кантроль арганізуецца з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў і рэспубліканскай сістэмы маніторынгу”, — падкрэслілі ў ведамстве.
У Гомельскай вобласці анансуюцца “спецыяльныя мерапрыемствы” з удзелам экіпажаў падраздзяленняў “Страла” МУС, а таксама нарадаў дарожна-паставой службы з іншых рэгіёнаў.
Пра смяротныя ДТЗ у астатні час паведамляецца рэгулярна.
11 чэрвеня стала вядома пра гібель за рулём аўтамабіля “Аўдзі” 34-гадовага жыхара Брэста ў Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць).
Днём раней паведамлялася пра смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне ў Нясвіжскім раёне (Мінская вобласць): у сутыкненні на дарозе загінулі 71-гадовы кіроўца “Рэно” і яго 70-гадовая пасажырка. Аўтамабіль наехаў на дарожную агароджу.
“Каля апоўначы 9 чэрвеня” ў Лёзненскім раёне (Віцебская вобласць) на дарозе Р-21 (Віцебск — мяжа РФ) 53-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Хёндэй” збіў “лася, які раптоўна выбег на праезную частку”. “Пасля здзяйснення ДТЗ кіроўца выйшаў з аўтамабіля на праезную частку дарогі, дзе на яго быў учынены наезд аўтамабілем “Кіа”, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку аварыі пешаход (гаворка аб першым вадзіцелі. — “Позірк”.) ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння”, — паведамляла раней 10 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёну.
У той жа дзень у Полацкім раёне (Віцебская вобласць) падчас руху ў бок раённага цэнтра ад легкавога аўтамабіля “Рэно” адчапіўся прычэп, які “выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў сутыкненне з лесавозам МАЗ”, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. “Ад сутыкнення лесавоз з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе ўчыніў наезд на прыдарожнае дрэва”, — гаварылася ў паведамленні УУС Віцебскага аблвыканкама. У выніку ДТЗ 39-гадовы кіроўца МАЗа загінуў.
У ноч на 8 чэрвеня ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) 20-гадовы кіроўца-бяспраўнік за стырном аўтамабіля “Фольксваген” “на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў на абочыну”. “У выніку аўтамабіль перакуліўся, загінула 14-гадовая дзяўчынка-пасажыр”, — паведамілі ў ДАІ.
Раніцай у той жа дзень у Брэсце 33-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, не маючы вадзіцельскага пасведчання, кіруючы матацыкл “Кавасакі”, паводле папярэдняй інфармацыі, не абраў бяспечную хуткасць руху і ўчыніў наезд на металічную агароджу. Матацыкліст і 55-гадовая жанчына-пасажыр загінулі.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка