Сейм Латвіі забараніў беларусам працаваць з крытычнай інфраструктурай краіны

13 чэрвеня, Позірк. Дэпутаты Сейма Латвіі 12 чэрвеня прынялі ў трэцім — канчатковым — чытанні папраўкі да закона аб нацыянальнай бяспецы, якія прадугледжваюць забарону на працаўладкаванне або аказанне паслуг у крытычнай інфраструктуры грамадзянам Беларусі і Расіі, паведаміў партал Delfi са спасылкай на агенцтва LETA.
Тлумачыцца, што “пад крытычнай інфраструктурай разумеюцца аб’екты, сістэмы або іх часткі, размешчаныя ў Латвіі, што неабходныя для выканання важных грамадскіх функцый, а таксама для абароны здароўя, бяспекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту людзей”.
Папраўкі прадугледжваюць, што грамадзяне Беларусі і РФ не змогуць працаваць або аказваць паслугі на аб’ектах крытычнай інфраструктуры краіны або крытычнай інфраструктуры еўрапейскага ўзроўню, калі аказанне паслуг прадугледжвае доступ да інфармацыі або тэхналагічнага абсталявання, неабходнага для функцыянавання такой інфраструктуры. Яны змогуць працаваць з крытычнай інфраструктурай толькі пры наяўнасці асобнага дазволу ад нацыянальнага органа бяспекі.
Беларусь, РФ, іх грамадзяне і заснаваныя ў іх юрыдычныя асобы не змогуць быць уласнікамі, уладальнікамі або бенефіцыярам крытычнай інфраструктуры. Грамадзянам гэтых краін таксама будзе забаронена займаць пасады ў адпаведных органах кіравання.
Для ўзмацнення абароны крытычнай інфраструктуры, важнай для бяспекі латвійскай дзяржавы і грамадства, папраўкі прадугледжваюць, што ўладальнік, бенефіцыяр або законны ўладальнік мае быць лаяльны да Латвіі і яе Канстытуцыі і яму забаронена “аказваць падтрымку, у тым ліку інфармацыйную, асобам або дзяржавам, якія падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці дэмакратычных дзяржаў ці канстытуцыйнаму парадку”.
Пра прыняццё законапраекта ў другім чытанні паведамлялася 9 траўня. Цяпер ён павінен паступіць на подпіс прэзідэнту Латвіі.

- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсек ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

