Мінск 18:54

Курсы долара, еўра і юаня выраслі на таргах 12 чэрвеня

12 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 чэрвеня 2025 года.

Курс долара вырас да 2,9955 рубля (+0,38%; +0,0113), юаня —да 4,1638 рубля за 10 (+0,57%; +0,0235), еўра — да 3,4265 (+0,28%; +0,0095).

Расійскі рубель патаннеў да 3,7742 за 100 (-0,4%; -0,015).

На мінулым працоўным тыдні (2–6 чэрвеня) курс даляра вырас на 0,04% (з 2,9958 да 2,997 рубля), еўра — на 1,3% (з 3,3781 да 3,4221), юаня — на 0,7% (з 4,1373 да 4,1663 за 10); расійскага рубля патаннеў на 0,04% (з 3,7807 да 3,7791 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень-май 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 мая 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца па росце афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца па яго падаражэнні (+22,59%).

Падзяліцца: