За пяць месяцаў 2025 года капуста падаражэла ў 2,2 раза, цыбуля — у 1,8, бульба, буракі, морква — у 1,7
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 12 чэрвеня 2025 года ў 11:37

12 чэрвеня, Позірк. Рэзкае падаражанне папулярнай гародніны і бульбы адбылося ў траўні 2025 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата.
Цэны на белакачанную капусту выраслі ў сярэднім на 45,21%, рэпчатую цыбулю — на 39,50%, буракі — на 32,33%, морква — 26,51%, бульба — на 26,30%.
За пяць месяцаў года капуста стала даражэйшай у 2,17 раза, цыбуля — на 76,98%, морква — на 70,54%, буракі — на 70,47%, бульба — на 68,24% пры агульным росце коштаў на прадукты харчавання на 5,46% (у траўні — на 1,19%).
Апошнія месяцы на рынку адчуваўся дэфіцыт пералічанай прадукцыі сельскай гаспадаркі. Яшчэ ў снежні 2024 года было ўведзена ліцэнзаванне вывазу бульбы, у студзені 2025 года — капусты, яблыкаў, цыбулі, морквы, буракоў.
27 траўня ўрад зняў забарону на ўвоз у Беларусь з “недружалюбных краін” бульбы, цыбулі, капусты і яблыкаў, якія ў траўні падаражэлі на 5,88%, з пачатку года — на 34,58%.
8 траўня Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы ў краіне. На адкрыцці Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ён заявіў, што грамадзяне хочуць купляць айчынную прадукцыю па нізкіх коштах, а “сяляне, наадварот, зацікаўлены прадаць свой тавар даражэй“. У Расіі цэны на бульбу апынуліся ў некалькі разоў вышэй, чым у Беларусі, таму вытворцы арыентаваліся на расійскі рынак.
Аднак праз месяц Лукашэнка звязаў дэфіцыт бульбы з палітыкай. “У палітыцы была справа. Бульбы хапала. Дзесьці прытрымалі, каб паказаць, што прэзідэнт у цэнаўтварэнне ўмяшаўся, таму вось вынік (мабыць, маецца на ўвазе адсутнасць бульбы, а таксама вельмі высокія кошты на яе ў крамах. — “Позірк”.). А калі ён (як мяркуецца, хтосьці з сілавых структур. — “Позірк”.) з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў — бульба з’явілася“, — сказаў Лукашэнка падчас наведвання кінастудыі “Беларусьфільм” 10 чэрвеня.
Ён не ўдакладніў, хто менавіта і да каго прыходзіў “з кайданкамі“, не канкрэтызаваў таксама, якім чынам бульбу “прытрымалі“, але заявіў, што ў краіне “ўсяго хапае“, у тым ліку бульбы.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка