Мінск 02:24

Паводле метадалогіі МАП у Беларусі па-ранейшаму ўзровень беспрацоўя вышэй, чым у РФ

Ілюстрацыйнае фота: Elianna Gill / unsplash.com

11 чэрвеня, Позірк. Узровень беспрацоўя ў Беларусі па выніках студзеня — сакавіка 2025 года быў вышэй, чым у Расіі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Адпаведная статыстыка падрыхтаваная згодна з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

У РФ у першым квартале 2025 года гэты паказчык складаў 2,3% колькасці працоўнай сілы, Беларусі — 2,8%, Казахстане — 4,6%.

Даныя па Арменіі вядомыя за чацвёрты квартал 2024 года — 12,9%, па Кыргызстане толькі за 2023 год — 4,1%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: