СК: Маці чацвярых дзяцей, што загінулі на пажары ў красавіку 2024-га, парушыла правілы пажарнай бяспекі

11 чэрвеня, Позірк. Па выніках расследавання крымінальнай справы аб гібелі чацвярых дзяцей на пажары 14 красавіка 2024 года ў вёсцы Ястрабель (Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці) “атрыманыя неабвержныя доказы, якія пацвярджаюць прамую прычынна-выніковую сувязь паміж дзеяннямі маці і наступнай трагедыяй”, паведаміла праз 1 год і 2 месяцы пасля здарэння прэс-служба Следчага камітэта.
Адзначаецца, што ў дачыненні да жанчыны ўжытая амністыя, справа паводле ч. 3 ст. 304 КК (парушэнне правіл пажарнай бяспекі, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб) “спыненае з падстаў, якія не рэабілітуюць”.
Паводле даных следства, у пажары выжыла толькі чатырохгадовая дачка, загінулым дзецям было ад 2 месяцаў да 6 гадоў.
Згодна з матэрыяламі следства, сям’я была поўная, аднак бацька ў момант здарэння адсутнічаў. У доме засталіся маці і пяцёра дзяцей. Чацвёра знаходзіліся ў гасцінай, пятае — грудное дзіця — спала ў суседнім пакоі. Жанчына адчула пах гару з веранды, дзе месціўся газавы кацёл, а затым выявіла ўзгаранне. Яна кінулася набіраць ваду са студні, каб тушыць агонь, але полымя хутка ахапіла дом.
У ходзе даследавання газавага катла высветлена, што ён не быў абсталяваны адбойнымі пласцінамі, размеркавальнай краткамі і ахоўным кажухом. Гэта супярэчыць тэхнічным патрабаванням.
“Уладальніца дома ведала пра няспраўнасці абсталявання і перыядычныя выкіды полымя праз эксплуатацыйныя адтуліны, але не паведаміла пра гэта адмыслоўцам, — адзначае СК. — Да ўсяго іншага, у кацельні сушылася бялізна, а ў палімерных пакунках захоўваліся адзенне і абутак, што стварала небяспеку ўзгарання. Следства высветліла, што ў ветранае надвор’е полымя вырывалася з канструктыўных адтулін газавага катла на 20 сантыметраў”.
Па выніках правядзення судовай пажарна-тэхнічнай экспертызы высветлена, што кантакт адкрытага агню з тканінамі мог прывесці да імгненнага ўзгарання.
Падкрэсліваецца, што датрыманне правілаў пажарнай бяспекі — абавязак уласнікаў жылля: “Менавіта грэбаванне гэтымі правіламі, эксплуатацыя няспраўнага абсталявання і захоўванне лёгкаўзгаральных прадметаў паблізу крыніцы агню абярнуліся непапраўнай трагедыяй”.
Адметна, што СК ускладае ўсю адказнасць за тое, што адбылося на жанчыну, не згадваючы ролю бацькі сямейства ў стварэнні неспрыяльных умоў для пражывання дзяцей. Магчыма, фармальнай падставай з’яўляецца тое, што жанчына была ўласніцай жылля.
У дзень трагедыі мясцовыя ўлады паведамілі, што пасля пажару яна была шпіталізаваная з апёкамі. СК тады падкрэсліваў, што “шматдзетная сям’я па месцы жыхарства характарызуецца станоўча”.
Паводле даных МНС на раніцу 11 чэрвеня, ад пачатку года агонь забраў 311 жыццяў (260 за той жа перыяд 2024-га).
За мінулыя суткі ў Беларусі загінуў адзін чалавек, адбылося 15 пажараў, ад пачатку года — 3.292 (2.615).
Паводле інфармацыі ведамства, ад пачатку года на пажарах загінула трое дзяцей (летась — шэсць).
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДэфіцыту медыкаў няма, трэба рацыянальна выкарыстоўваць кадравы рэсурс — прадстаўніца Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваІнтэрнатуру ў Беларусі праходзіць у год да 150 замежнікаў — выпускнікоў мясцовых медычных ВНУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле метадалогіі МАП у Беларусі па-ранейшаму ўзровень беспрацоўя вышэй, чым у РФ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка