У краінах Балтыі “развал эканомікі”, ім застаецца “равець, як бялуга”, заяўляе Рыжанкоў

10 чэрвеня, Позірк. У краінах Балтыі назіраюцца значныя дэмаграфічныя, эканамічныя і іншыя праблемы, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў 10 чэрвеня ў Маскве на сумеснай прэс-канферэнцыі з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.
Яго выступленне апублікавана на сайце МЗС РФ.
“Няўжо ў іх ёсць уражлівыя поспехі ў развіцці эканомікі? Няма. Ці ў іх ёсць рухі па рэалізацыі нейкіх вельмі важных, міралюбных або накіраваных на развіццё міжнародных ініцыятыў? Няма. Яны перасварыліся з усімі моцнымі знешнепалітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі сілы — пачынаючы ад Расіі, Кітая. <…> Мы, Беларусь, зусім блізка знаходзімся, мы ж бачым дэградацыю інфраструктуры, бачым істотныя дэмаграфічныя праблемы, бачым развал цалкам эканомікі. Ім увогуле няма чаго пра сябе сказаць”, — заявіў чыноўнік.
Паводле яго слоў, насельніцтва Латвіі істотна скарацілася за апошнія 30 гадоў.
Рыжанкоў сцвярджае, што нейкія людзі, якія прыязджаюць з краін Балтыі, “распавядаюць, што там адбываецца”. “На самой справе <…> у нас атрымліваецца развівацца, у нас чалавек у аснове развіцця краіны, як кажа наш прэзідэнт. А там усё прыходзіць у заняпад. Ніякія праграмы не вядуць да росквіту дзяржавы. <…> Вось гэта іх вымушае гэтую злосць, жоўць яшчэ больш назапашваць. Ім трэба паказаць сябе, у тым ліку перад Еўрасаюзам, што яны хоць нешта значаць”, — сказаў кіраўнік МЗС.
Паводле яго сцвярджэння, краіны Балтыі “зайздросцяць” Беларусі: “Гэта зайздрасць да таго, што ў нас усё атрымліваецца, а яны развалілі эканоміку, нядаўна развалілі сумесную з намі сістэму электрычнай энергіі, БРЭЛЛ, выйшлі з яго, што адразу ж балюча ўдарыла і па прадпрыемствах, і па людзях. Яны страцілі велізарныя грошы ад адмовы супрацоўнічаць з намі, ад таго, што 30–40% расійскіх і беларускіх тавараў ішло праз гэтыя краіны, давала прыстойныя грошы для іх развіцця. І, вядома, за гэта нехта павінен адказаць”.
“І як патлумачыць сваім грамадзянам, што гэтыя гады супрацьстаяння з намі — гэта гады страчаных магчымасцей, якія прывялі да гэтай усёй дэградацыі і пакінулі гэтыя краіны на ўскраіне Еўрапейскага саюза? А з улікам таго, якую яны тут будуюць загароду, дык увогуле на ўскраіне цывілізацыі. <…> Калі ў чалавека нічога не атрымліваецца, калі ўсе аргументы выкарыстаны — нічога не застаецца, акрамя аднаго — вось равець, як бялуга”, — заявіў Рыжэнкаў.
Адзначым, што краіны Балтыі займаюць прынцыповую пазіцыю адносна Мінска. Так, Літва накіравала заяву ў Міжнародны суд ААН аб парушэнні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у межах Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры ад 15 лістапада 2000 года, што дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Прэзідэнт балтыйскай дзяржавы Гітанас Наўседа заклікаў краіны ўсходне-еўрапейскага рэгіёна далучыцца да пазову Літвы.
Гэта другі з восені мінулага года зварот Літвы ў міжнародныя суды ў сувязі з дзеяннямі беларускіх уладаў. 30 верасня 2024 года ўрад краіны перадаў у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Лукашэнкам і яго паплечнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
Краіны Балтыі таксама не прызнаюць легітымнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, асуджаюць ваенную агрэсію РФ ва Украіне, якую падтрымлівае Мінск, падтрымліваюць дэмакратычныя перамены ў Беларусі, прымаюць у сябе беларускіх палітычных эмігрантаў.
Пасля падзей 2020 года Беларусь пакінулі сотні тысяч грамадзян. Разам з палітычнымі, да масавага ад’езду людзей падштурховаюць і эканамічныя прычыны. Значная частка працоўных мігрантаў цяпер працуе ў краінах Балтыі, пераважна ў Літве.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДэфіцыту медыкаў няма, трэба рацыянальна выкарыстоўваць кадравы рэсурс — прадстаўніца Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваІнтэрнатуру ў Беларусі праходзіць у год да 150 замежнікаў — выпускнікоў мясцовых медычных ВНУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле метадалогіі МАП у Беларусі па-ранейшаму ўзровень беспрацоўя вышэй, чым у РФ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаТрэці месяц запар Беларусь займае 3-е месца ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБазавая інфляцыя ў траўні склала 7,1% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства