Рыжанкоў і Лаўроў абмеркавалі ў Маскве магчымы ўдзел Беларусі ў перамовах аб міры ва Украіне
10 чэрвеня, Позірк. Пытанні “вырашэння ўкраінскага крызісу, магчымага ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дасягненні мірнага ўрэгулявання” абмеркавалі на сустрэчы ў Маскве міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў.
Пра гэта на брыфінгу 10 чэрвеня паведаміў Рыжанкоў, відэа яго выступу апублікаванае на сайце МЗС РФ.
Паводле слоў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, на перамовах таксама абмяркоўваліся “перспектывы трывалага і справядлівага міру ў Еўропе ў цэлым і пабудовы новай архітэктуры сістэм бяспекі на агульнаеўразійскай прасторы”.
Рыжанкоў выказаў “асаблівую падзяку” Расіі “за аператыўнае і вычарпальнае інфармаванне пра кантакты ўкраінскага боку з ЗША і партнёрамі ў Еўрапейскім саюзе”, за імкненне МЗС РФ “пачуць, улічыць меркаванне Мінска адносна працэсаў, якія адбываюцца сёння”.
“За два дні перамоў у вузкім і пашыраным фармаце мы абмеркавалі ўвесь спектр двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы рэалізацыю рашэнняў, прынятых у рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама і міжнародны парадак дня, практычна да дробязяў разабралі, а аказваецца ў нас яго шмат”, — падсумаваў Рыжанкоў свой візіт, які праходзіў 9–10 чэрвеня.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў немагчымым правядзенне перамоў з Расіяй у Беларусі, паколькі Беларусь для Украіны — “краіна, з якой паляцелі ракеты”, “заходзілі войскі”, адпаведна, яна з’яўляецца саюзнікам РФ, якая напала на Украіну.
Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнікі яго рэжыму неаднаразова заяўлялі, што могуць прыняць у сябе перагаворныя дэлегацыі Украіны і РФ. Пры гэтым сваю ролю яны ацэньваюць супярэчліва, то выказваючы гатоўнасць стаць пасярэднікам, то катэгарычна ад гэтага адмаўляючыся.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Нягледзячы на тое, што беларуская тэрыторыя і інфраструктура выкарыстоўваліся для нападу, некалькі раўндаў перамоў паміж Масквой і Кіевам напачатку вайны прайшлі менавіта ў Беларусі.
Пазней прадстаўнікі рэжыму ў Мінску неаднаразова заяўлялі, што Беларусь павіная быць прадстаўленая на мірных перамовах паміж РФ і Украінай.

- Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі ад пачатку года на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 12 дзён чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чатыры гады будаўніцтва школ і дзіцячых садоў у Беларусі зменшылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ траўні сярод несезонных тавараў найбольш даражэлі какава-парашок і цэмент (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства