Мінск 12:03

Абвешчаны збор на арганізацыю пахавання ў Беларусі былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага

Фота: Радыё Свабода

10 чэрвеня, Позірк. Збор сродкаў на арганізацыю пахавання былога палітвязня Аляксандра Класкоўскага адкрыты на партале фонду салідарнасці BySol.

Сродкі патрэбныя, каб “пакрыць выдаткі на рэпатрыяцыю цела ў Беларусь і іншыя выдаткі, звязаныя з пахаваннем”, гаворыцца ў паведамленні.

Заяўленая сума — 5.000 еўра, 4.000 еўра неабходны для транспарціроўкі цела з ЗША ў Польшчу і пасля ў Беларусь.

Аб смерці ў ЗША 46-гадовага экс-палітвязня стала вядома 5 чэрвеня, пра гэта паведаміла ў “Фэйсбуку” яго сястра, таксама былая палітзняволеная Вольга Класкоўская.

Класкоўскі — сын палітычнага аналітыка інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандра Класкоўскага. 19 снежня 2010 года ў Мінску ўдзельнічаў у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі. На акцыю выйшаў у міліцэйскай форме, якую захаваў пасля звальнення з сістэмы МУС. Быў збіты, 21 снежня затрыманы ў сваёй кватэры, 26 траўня 2011 года прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены праз памілаванне.

Падзяліцца: