Ліван можа стаць “плацдармам прасоўвання беларускай прадукцыі на Блізкім Усходзе”, лічыць Савет міністраў

10 чэрвеня, Позірк. Пра прыбыццё ў Ліван беларускай урадавай дэлегацыі на чале з віцэ-прэм’ерам Віктарам Каранкевічам паведаміла 10 чэрвеня прэс-служба Савета міністраў.
Адзначаецца, што прадстаўнікі Мінска і Бейрута маюць намер абмеркаваць “спосабы і шляхі ўмацавання двухбаковай супрацы па шэрагу напрамкаў”.
“Узаемныя інтарэсы маюцца ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, а таксама стварэння інфраструктуры, у тым ліку лагістычнай, — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, чакаецца, што бакі абмяняюцца думкамі па міжнародных тэмах і звераць гадзіннікі на парламенцкім трэку”.
“Стасункі з гэтай краінай развіваюцца планамерна і на перспектыву. Ліван можа стаць плацдармам для развіцця і прасоўвання беларускай прадукцыі на Блізкім Усходзе”, — лічаць ва ўрадзе.
Сёлета ў лютым Ліван наведваў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Чыноўнік перадаў ліванскаму прэзідэнту Жазэфу Ауну запрашэнне ад Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь, выказаў спадзеў на “пашырэнне” стасункаў.
У Ліване прэзідэнта абірае парламент. Пазіцыя кіраўніка дзяржавы была вакантнай два гады.
9 студзеня 2025 года камандуючы Узброенымі сіламі Жозэф Аун быў абраны прэзідэнтам, нягледзячы на канстытуцыйную забарону для суддзяў і дзяржслужачых першай катэгорыі абірацца на гэтую пасаду на працягу тэрміна паўнамоцтваў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка