Беларусь і РФ выканалі траціну праектаў на аснове 28 праграм Саюзнай дзяржавы, заяўляе Рыжанкоў
10 чэрвеня, Позірк. Выкананыя ўсе 28 праграм, прынятых у 2021 годзе ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Россия 24” міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які ў гэтыя дні знаходзіцца ў Маскве.
Паводле яго слоў, на падставе згаданых праграм быў распрацаваны комплекс з 310 канкрэтных праектаў. З іх “крыху больш за сотню ўжо выканана — фактычна 33%”, адзначыў чыноўнік, астатнія “знаходзяцца ў працэсе рэалізацыі”.
“На перыяд з 2024 па 2026 год па рэалізацыі гэтых галіновых праграм ужо [прадугледжаныя] канкрэтныя мерапрыемствы, якія ўяўляюць сабой канкрэтныя рашэнні або праекты па стварэнні нейкага прадукту, або рашэнні па фармаванні нейкай базы, нейкага цэнтра, нейкага прадпрыемства і гэтак далей”, — дадаў Рыжанкоў.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. На сумеснай прэс-канферэнцыі 13 сакавіка 2025-га ў Маскве расійскі лідар паведаміў, што “ўсе 28 праграм, што былі намечаныя, выкананыя на 100%”.
- ЭканомікаТрэці месяц запар Беларусь займае 3-е месца ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБазавая інфляцыя ў траўні склала 7,1% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Польшча спыніла больш за 12 тыс. спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады фермерскія гаспадаркі павялічылі сельгасвытворчасць на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства