Мінск 08:01

Ад пачатку траўня ў Беларусі патануў 31 чалавек — МНС

Ілюстрацыйнае фота: Brandon Matich / unsplash.com

10 чэрвеня, Позірк. Ад пачатку траўня 2025 года ў Беларусі патануў 31 чалавек, паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 чэрвеня ў Менску афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Яўген Бараноўскі.

Паводле яго слоў, людзі гінулі пры купанні (1), у выніку аварыі маламернага судна (1), пры лоўлі рыбы з чаўна (3) і берага (7), ад падзення ў ваду (7) і з іншых прычын.

З штодзённых зводак МНС вынікае, што ад пачатку лета патанула тры чалавекі. 1 чэрвеня цела мужчыны (1988 года нараджэння) было знойдзенае ў вадасховішчы Бобрык ля аграгарадка Раздзялавічы (Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці), 5 чэрвеня — мужчыны (1968 г.н.) у штучным вадаёме ў Мастах (Гродзенская вобласць), 8 чэрвеня — мужчыны (1971 г.н.) у такім жа вадаёме ў вёсцы Шарыкі (Лёзненскі раён Віцебскай вобласці).

Падзяліцца: