Мінск 00:23

Кіроўца лесавоза загінуў у ДТЗ у Полацкім раёне

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

9 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным ДТЗ у Полацкім раёне паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася 9 чэрвеня каля 11:35. Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху ў бок раённага цэнтра па аўтадарозе Віцебск — Полацк ад легкавога аўтамабіля “Рэно” адчапіўся прычэп, які “выехаў на паласу сустрэчнага руху дзе здзейсніў сутыкненне з лесавозам МАЗ, які рухаўся ў сустрэчным кірунку”.

“Ад сутыкнення лесавоз з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва”, — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку ДТЗ 39-гадовы кіроўца МАЗа загінуў.

За рулём “Рэно” знаходзіўся кіроўца 1992 года нараджэння.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Раней “Позірк” паведамляў, што агульная колькасць аўтамабільных аварый у Беларусі ў 2024 годзе павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453). Загінула ў гадавым вымярэнні на 0,5% менш чалавек (434 супраць 436).

У аўтааварыі пад Жыткавічамі загінула 14-гадовая дзяўчынка, віноўнік ДТЗ затрыманы пасля спробы схавацца

8 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. ДТЗ здарылася ў ноч на 8 чэрвеня ў вёсцы Дуброва, паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы кіроўца-бяспраўнік за рулём аўтамабіля "Фальксваген" "на закругленні дарогі не …
Падзяліцца: