Мінск 18:32

Еўра і расійскі рубель падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Stock Birken / unsplash.com

9 чэрвеня, Позірк. Агульная еўрапейская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 чэрвеня.

Курс еўра вырас да 3,4332 рубля (+0,32%; +0,0111), расійскага рубля — да 3,7845 за 100 (+0,14%; +0,0054).

Долар патаннеў да 2,9953 рубля (-0,06%; -0,0017), юань — да 4,1653 за 10 (-0,02%; -0,001).

На мінулым працоўным тыдні (2–6 чэрвеня) курс долара вырас на 0,04% (з 2,9958 да 2,997 рубля), еўра — на 1,3% (з 3,3781 да 3,4221), юаня — на 0,7% (з 4,1373 да 4,1663 за 10); расійскага рубля патаннеў на 0,04% (з 3,7807 да 3,7791 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: