Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне з Пакістанам аб аўтамабільных зносінах

9 чэрвеня, Позірк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) 9 чэрвеня прынялі законапраект “Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб міжнародных аўтамабільных зносінах”.
Паводле інфармацыі прэс-службы ніжняй палаты парламента, дакумент скіраваны на “рэгуляванне аператыўных і тэхнічных аспектаў, звязаных з ажыццяўленнем міжнароднымі аўтамабільнымі перавозчыкамі” Беларусі і Пакістана “перавозкі пасажыраў і дастаўкі грузаў” паміж дзвюма краінамі, а таксама транзітам па іх тэрыторыях.
Пагадненне вызначае “парадак выдачы дазволаў і адмысловых дазволаў” на міжнародныя аўтаперавозкі, рэгулюе “пытанні ўзаемнага вызвалення ад мытных пошлін, падаткаў ды іншых збораў”.
Прадугледжваецца, што рэалізацыя міжнароднага дагавора будзе садзейнічаць “развіццю супрацы паміж Беларуссю і Пакістанам у галіне аўтамабільных перавозак”, а таксама “павелічэнню аб’ёмаў экспарту аўтатранспартных паслуг у напрамку Пакістана і сумежных краін”.
14 траўня дэпутаты ПП НС ратыфікавалі дагавор з Пакістанам, скіраваны, як паведамлялася, на “развіццё стасункаў у галіне выдачы асоб, што вышукваюцца для прыцягнення да крымінальнай адказнасці або прывядзення прыгавору суда ў выкананне на тэрыторыі запытваючага боку”.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з пакістанскім прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам заявіў, што Мінск і Ісламабад дамовіліся выпрацаваць механізм для прыезду ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць на працу 100-150 тыс. адмыслоўцаў з гэтай краіны.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскай справаздачы групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. чалавек.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка