Пракуратура знайшла ў Мінску небяспечныя дзіцячыя пляцоўкі

9 чэрвеня, Позірк. Пра выяўленне фактаў “знаходжання гульнявога абсталявання на дзіцячых пляцоўках у неналежным стане” паведаміла 9 чэрвеня пракуратура Мінска.
Падчас праверак супрацоўнікі нагляднага органа выявілі “зламаныя траўманебяспечныя драўляныя часткі арэляў і пясочніцы з вострымі часткамі абломкаў, а таксама расколіны і сколы пластыкавых элементаў абсталявання”. Пашкоджанні маглі “прывесці да зашчамлення частак цела дзяцей”. Доступ да гэтых аб’ектаў “не быў належным чынам абмежаваны”.
Тэрыторыі некаторых пляцовак, як адзначаецца, “зараслі пустазельнай расліннасцю, пры гэтым захады па яе выдаленні не рабіліся”.
Больш за тое, паводле сцвярджэння пракуратуры, у пясочніцах “адсутнічаў пясок, на некаторых элементах меліся нецэнзурныя надпісы”.
Пракурор Савецкага раёна запатрабаваў ад раённай адміністрацыі выправіць выяўленыя парушэнні.
Варта адзначыць, што 1 чэрвеня з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады Беларусі “з вялікай адказнасцю ставяцца да кожнага дзіцяці”.
“Мы <…> укладаем шмат працы, каб ваша дзяцінства было шчаслівым, напоўненым новымі ведамі і пазітыўнымі эмоцыямі”, — адзначаў палітык. Для гэтага, паводле яго сцвярджэння, у Беларусі “створаныя неабходныя ўмовы”.
На 1 студзеня 2025 года ў Беларусі пражывала 1.764.309 дзяцей — гэта на 26,2% менш, чым было на пачатак 2000-га (2.391.869), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў Віцебскай вобласці — зніжэнне на 39,8% (з 313.095 да 188.613). Далей ідуць Магілёўская вобласць — на 35% (з 287.404 да 186.714), Гродзенская — на 30,4% (з 285.521 да 198.774), Гомельская — на 28,9% (з 374.056 да 266.023), Брэсцкая — на 25,9% (з 374.722 да 277.778), Мінская — на 23,5% (з 373.188 да 285.391), Мінск — на 6% (з 383.883 да 361.016).
За названы перыяд насельніцтва Беларусі зменшылася на 8,9% (з 10.002.535 да 9.109.280). Доля дзяцей у колькасці насельніцтва знізілася за чвэрць стагоддзя на 4,5 працэнтнага пункта (з 23,9% да 19,4%).

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+