У выніку навальнічнага фронту зафіксавана 36 выпадкаў падзення дрэў

8 чэрвеня, Позірк. Аб наступствах праходжання па тэрыторыі Беларусі навальнічнага фронту паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле звестак ведамства, з-за непагадзі пацярпелі шэсць населеных пунктаў у чатырох раёнах Брэсцкай вобласці і адным раёне Мінскай вобласці.
Пашкоджаныя дахі 22 жылых дамоў, зафіксавана 36 выпадкаў падзення дрэў (27 — у Брэсцкай, сем — у Мінскай, два — у Магілёўскай абласцях).
Пашкоджаны аўтамабіль у Ганцавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць).
“Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прадпрыемства “Мінскэнерга” адзначае, што ў Мінскай вобласці з-за праходжання навальнічнага фронту пацярпелі Пухавіцкі, Слуцкі, Маладзечанскі і Мядзельскі раёны.
“З паўночы былі зафіксаваныя парушэнні электразабеспячэння ў 112 населеных пунктах Мінскай вобласті”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што энергетыкі “ўсю ноч працавалі над аднаўленнем электраэнергіі”, на 9:00 працы працягваліся ў 48 населеных пунктах.
“Для аднаўлення электразабеспячэння задзейнічана 36 аварыйных брыгад і 42 адзінкі спецыялізаванай тэхнікі, а таксама выкарыстоўваюцца чатыры перасоўныя дызельныя электрастанцыі”, — адзначылі ў “Мінскэнерга”.
У Брэсцкай вобласці на 9:00 адсутнічала электразабеспячэнне ў пяці населеных пунктах. “Нягледзячы на выходныя дні, працы працягнуцца да поўнага аднаўлення электразабеспячэння ўсіх населеных пунктаў, пацярпелых ад летняй непагадзі”, — паведаміла прадпрыемства “Брэстэнерга”.
Раней “Позірк“ паведаміў, што ў Мінску праз непагадзь быў парушаны рух дзевяці тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў, у тым ліку на Партызанскім праспекце, вуліцах Гарадзецкай, Карастаянавай, бульвары Шаўчэнкі. Лівень пачаўся каля паўночы, калі грамадскі транспарт практычна ўжо не працуе.
5 чэрвеня непагадзь парушыла электразабеспячэнне 223 населеных пунктаў Мінскай вобласці, у сталіцы парушаўся рух грамадскага транспарту па 96 маршрутах.
На 8 чэрвеня штармавое папярэджанне Белгідрамет абвясціў для паўднёвага ўсходу краіны, дзе чакаюцца навальніцы, ліўні, град, узмацненне ветру да 20 м/с.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка