Праз непагадзь аранжавы ўзровень небяспекі на 7 чэрвеня абвешчаны ў чатырох абласцях і Мінску
6 чэрвеня, Позірк. У чатырох абласцях — Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай, а таксама ў Мінску на 7 чэрвеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі (трэці з чатырох) у сувязі з неспрыяльнымі метэаралагічнымі з’явамі, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Віцебскай і Магілёўскай абласцях — жоўты ўзровень небяспекі (другі).
На 5–6 чэрвеня аранжавы ўзровень абвяшчаўся па ўсёй тэрыторыі краіны.
Паводле даных Белгідрамета, якія прыводзіць МНС, удзень 7 чэрвеня на большай частцы краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 метраў на секунду, у асобных раёнах — 21–24 м/с. У паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне 30–32 градусаў цяпла.
Як адзначаў “Позірк”, 5 чэрвеня надвор’е ў Беларусі вызначала не толькі гарачая паветраная маса, але і актыўны навальнічны фронт, які прывёў да падзення дрэў, парушэння энергазабеспячэння ў цэлым шэрагу населеных пунктаў, а таксама спынення руху грамадскага транспарту.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка