Беларускія пагранічнікі маглі парушыць мяжу Літвы, праводзіцца праверка — САДМ

5 чэрвеня, Позірк. Беларускія пагранічнікі маглі парушыць мяжу Літвы, паведаміла 5 чэрвеня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, увечары 4 чэрвеня супрацоўнікі заставы Юргіса Кібартаса Вільнюскага памежнага атрада “назіралі за трыма беларускімі пагранічнікамі, якія ішлі ўздоўж мяжы на баку Беларусі”.
“Лінія мяжы ў гэтым месцы абазначаная цэнтральным паліганаметрычным слупом, па абодва бакі якога ўсталяваныя дзяржаўныя памежныя знакі, — гаворыцца ў паведамленні. — Крыху далей углыб літоўскай тэрыторыі размешчаны фізічны бар’ер — плот з “канцэрцінаю” (загарода з калючага дроту з вострымі лёзамі. — “Позірк”.), прызначаны для абароны ад незаконнай міграцыі”.
“Паводле папярэдніх звестак, падчас гэтага патрулявання магло адбыцца перасячэнне мяжы на літоўскі бок да 2 метраў з неадкладным вяртаннем назад у Беларусь”, — адзначыла САДМ.
Заяўлена, што Вільнюскі памежны атрад збірае матэрыялы і ўдакладняе абставіны здарэння. Вырашаецца пытанне пра “ўзбуджэнне дасудовага расследавання па факце незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы”.
У ліпені і жніўні 2023 года Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведамляў пра кароткачасовыя парушэнні мяжы адпаведна літоўскім памежнікам і аўтобусам САДМ. Першы выпадак быў прызнаны літоўскім бокам, паводле меркавання якога, неспрактыкаваны на той момант памежнік мог заступіць за лінію мяжы “з неасцярожнасці”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка