Польшча прыпыніла пропуск на сваю тэрыторыю аўтобусаў з Беларусі, сцвярджае Дзяржпамежкамітэт

5 чэрвеня, Позірк. З 10:00 5 чэрвеня кантрольныя службы польскага памежнага пераходу Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст) прыпынілі пропуск на сваю тэрыторыю аўтобусаў, а з мінулага вечара назіраюцца “перабоі ў прыёме” легкавых аўтамабіляў, паведаміла ў 13:30 прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, на момант абнародавання інфармацыі выезду ў Польшчу ўжо больш за 3 гадзіны чакалі чатыры аўтобусы, аформленыя беларускім бокам. Пры гэтым, як сцвярджаецца, “пра прычыны таго, што адбылося, на адрас беларускага боку афіцыйнай інфармацыі не паступала”.
“Агулам у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу знаходзяцца 1.555 легкавых аўто і 55 аўтобусаў”, — адзначае Дзяржпагранкамітэт.
На інтэрнэт-рэсурсах Памежнай аховы Польшчы пра прычыны затрымкі не паведамляецца.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў на мяжы з Беларуссю пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца). Такім чынам, Цярэспаль (Брэст) зараз з’яўляецца адзіным легальным месцам перасячэння мяжы для аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка