Лукашэнка разлічвае на паўнавартасны дыялог “прагматычных беларускага і дацкага народаў“
5 чэрвеня, Позірк. На паўнавартасны дыялог “прагматычных беларускага і дацкага народаў“ выказаў надзею Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні “народа Даніі“ з Днём Канстытуцыі.
Лукашэнка традыцыйна не віншуе са святамі ўлады краін, якія ўводзяць санкцыі супраць яго рэжыму, а пад прагматычнымі адносінамі разумее гандаль без аглядкі на палітычную сітуацыю.
“На жаль, сёння кантакты зведзеныя да мінімуму”, — адзначыў Лукашэнка ў віншаванні. Для ўзнаўлення “ў найбліжэйшай будучыні” дыялогу “на карысць абедзвюх краін“ Лукашэнка “гатовы прыкласці ўсе намаганні ў гэтым кірунку“, “нягледзячы на прыналежнасць дзвюх дзяржаў розным інтэграцыйным саюзам“ (Данія — член Еўрасаюза, Беларусь — Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы з Расіяй).
У леташнім віншаванні Лукашэнка заклікаў датчан “падтрымаць Беларускія мірныя ініцыятывы“, а таксама “забяспечыць выкананне дасягнутых дамоўленасцяў і байкатаваць аднабаковыя нелегітымныя абмежаванні, якія не маюць ніякага сэнсу, а толькі руйнуюць давер і павагу”.
Лукашэнка сцвярджаў, што беларусы “будуць заўсёды адкрытыя для раўнапраўнага канструктыўнага ўзаемадзеяння з датчанамі ў інтарэсах захавання бяспекі і ўстойлівага развіцця агульнай еўрапейскай прасторы“.
30 кастрычніка 2024 года паведамлялася, што па выніках візіту дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Рэйк’явік (Ісландыя), дзе праходзіла пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Паўночных краін, Данія абвясціла аб прызначэнні спецпрадстаўніка па Беларусі. Краіны ЕС выкарыстоўваюць гэтую практыку замест прызначэння амбасадараў пасля непрызнання афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе.
Данія таксама выдаткавала для міжнароднага гуманітарнага Фонду падтрымкі палітвязняў Беларусі і іх сем’яў, створанага ў 2024 годзе, 5 млн крон (каля 670 тыс. еўра. — “Позірк”.), заявіла Ціханоўская са спасылкай на выказванні міністра замежных спраў краіны Ларса Леке Расмусэна, зробленыя ім напярэдадні 76-й сесіі Паўночнага савета ў Рэйк’явіку.
У лістападзе таго ж года стала вядома, што ўлады Даніі ўнеслі ў заканадаўства папраўкі, якія спрашчаюць легалізацыю ў краіне грамадзян Беларусі. Змены набылі моц 8 лістапада і ў ліку іншага прадугледжваюць выдачу беларусам пашпартоў замежніка.
8-10 кастрычніка 2023 года дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская здзейсніла ў Данію візіт.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка