Намеснік кіраўніка МЗС Сакрэта абмеркаваў “перспектывы адносін” з павераным у справах ЕС Нёрлавам

4 чэрвеня, Позірк. Аб сустрэчы 4 чэрвеня намесніка міністра замежных спраў Ігара Сакрэты і паверанага ў справах Еўрапейскага саюза ў Беларусі Стэна Нёрлава, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Як адзначаецца, бакі “абмеркавалі стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам”, а таксама “абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў краінах ЕС і Беларусі ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах”.
Падрабязнасці не прыводзяцца.
Прэс-служба прадстаўніцтва ЕС аб сустрэчы не паведамляла. Апошняе паведамленне ў яго сацыяльных сетках датаванае 30 траўня, калі гаварылася пра спробу еўрапейскіх дыпламатаў трапіць на суд над актывісткай Нінай Багінскай.
Еўрапейскія дыпламаты “даўно ператварыліся ў статыстаў, якія не столькі развіваюць адносіны, колькі іх сабатуюць”, такім чынам 22 траўня неафіцыйны тэлеграм-канал МЗС Беларусі адрэагаваў на планы ЕС скараціць сваё прадстаўніцтва ў Мінску.
“Калі Брусэль гадамі ўводзіць санкцыі, не хоча дыялогу і заняты толькі ментарскім павучаннем — які сэнс у натоўпе дыпламатаў? Толькі шкодзіць, чэснае слова!” — гаварылася ў паведамленні.
Пра тое, што дыпламатычная служба ЕС мае намер скараціць каля 10 замежных дэлегацый і прыкладна 100 мясцовых супрацоўнікаў на фоне “бюджэтных скарачэнняў і больш маштабных перастановак”, стала вядома 20 траўня з публікацыі выдання Politico, якое спасылалася на дакумент, прадстаўлены чыноўнікамі ЕС. З яго вынікала, што вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас прадставіла план змены Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) вышэйшым службовым асобам Еўракамісіі і “атрымала зялёнае святло на правядзенне рэарганізацыі, якая будзе ажыццяўляцца на працягу наступных двух гадоў”.
Увосень 2024 года “Позірк” атрымаў інфармацыю, што прадстаўніцтва ЕС скарачае ў мінскім офісе адзін з аддзелаў.
Афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана ў каментары “Позірку” пацвердзіў 1 кастрычніка гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што частка супрацоўнікаў прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску пераведзена ў Брусэль.
Паводле яго слоў, прынятая мера абумоўлена сённяшняй сітуацыяй у Беларусі і ўзроўнем двухбаковых адносін Мінска і ЕС.
24 красавіка 2024 года перад офісам прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску КДБ затрымаў супрацоўніка гэтай місіі, прапаведніка царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Дабравесце” Мікалая Хіло. 41-гадовы Хіло быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэкса. Прызнаны палітвязнем.
КДБ 7 красавіка 2025 года ўнёс Хіло ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, 21 сакавіка МУС унёс яго ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Новы кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Стэн Нёрлаў 13 ліпеня 2023 года ўручыў у Міністэрстве замежных спраў Беларусі копіі даверчых грамат у якасці паверанага ў справах.
“З больш чым чвэрцю стагоддзя дыпламатычнага вопыту за плячыма і ўдзячнасцю Беларусі за цёплы прыём, я з нецярпеннем чакаю магчымасці працаваць сумесна з беларусамі ва ўрадзе і па-за ім для агульнай будучыні ў Еўропе бяспечнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай”, — сказаў Нёрлаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка