Украіна і РФ завяршылі на беларускай тэрыторыі абмен палоннымі “1.000 на 1.000”

25 траўня, Позірк. Трэці — заключны — этап абмену палоннымі паміж Украінай і Расіяй у фармаце “1.000 на 1.000” завершаны 25 траўня, паведаміў у сваім тэлеграм-канале ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго слоў, з расійскага палону вызвалена 303 ўкраінцы.
“Сёння вяртаюцца воіны нашай арміі, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай пагранічнай службы і Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту”, — адзначыў Зяленскі.
Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што абмен праведзены на тэрыторыі Беларусі. У РФ вернута таксама 303 чалавекі.
24 траўня адбыўся другі этап абмену палоннымі — па 307 з кожнага боку, гэта таксама адбывалася на тэрыторыі Беларусі.
Днём раней паведамлялася, што бакі перадалі ў Беларусі адзін аднаму па 270 ваеннапалонных і 120 грамадзянскіх асоб.
Аб найбуйнейшым з пачатку расійска-ўкраінскай вайны абмене палоннымі — у фармаце “1.000 на 1.000” — бакі дамовіліся па выніках нядаўніх перамоваў у Стамбуле.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені прамвытворчасць скарацілася на 0,3%, год таму быў рост на 7,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаМінск і Мінская вобласць забяспечылі больш за палову ВУП за сем месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧацвёрты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабаротуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВУП у студзені — ліпені вырас на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства