Намеснікамі кіраўніка Нацбанка прызначаныя Картун з Мінэканомікі і Скабялка з апарата Савета міністраў

22 траўня, Позірк. Намеснікамі старшыні праўлення Нацыянальнага банка прызначаныя Андрэй Картун і Дзяніс Скабялка. Адпаведнае рашэнне 22 траўня прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дагэтуль Картун займаў пасаду першага намесніка міністра эканомікі, Скабялка — намесніка кіраўніка апарата Савета міністраў.
Намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта стаў Мікалай Шарстнёў, які займаў пасаду старшыні Беларускай федэрацыі футбола, а да таго — старшыні Віцебскага аблвыканкама.
Амбасадар Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч (з 27 сакавіка) дадаткова атрымаў пасты амбасадара пры Суверэнным ваенным ордэне Гаспітальераў святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты, пастаяннага прадстаўніка пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Рыме, а таксама пастаяннага прадстаўніка пры ЮНЕСКО. Раней Амбразевіч быў намеснікам міністра замежных спраў.
Паводле рашэння Лукашэнкі, старшынёй Полацкага райвыканкама стаў Васіль Шылаў, Верхнядзвінскага — Віталь Лаўрынаў, Мёрскага — Аляксандр Ярахновіч, Шаркаўшчынскага — Сяргей Кашміла, Чэрыкаўскага — Аляксей Жарнасекаў; Бабруйскага гарвыканкама — Максім Гурын.
Алена Пруднікава-Кірпічонак прызначаная намесніцай старшыні Магілёўскага аблвыканкама па пытаннях эканомікі, Эдуард Тамільчык — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска.
Алег Панасюк узначаліў ААТ “Керамін”.
Ігар Яцкевіч прызначаны рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Намесніцай міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю стала Святлана Караткевіч, першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі — Андрэй Карась, намеснікам міністра лясной гаспадаркі — Ігар Малашэвіч, намеснікамі міністра энергетыкі — Уладзіслаў Доўгі і Канстанцін Аношанка.
Вадзім Шапялевіч прызначаны кіраўніком Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка