Праваабаронца Кісляк і актывіст дыяспары Міхееў правялі ў Тбілісі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

21 траўня, Позірк. Акцыю салідарнасці з палітвязнямі правялі 21 траўня ў Тбілісі праваабаронца Раман Кісляк і актывіст беларускай дыяспары ў Грузіі Леў Міхееў.
Як паведаміў “Позірку“ Кісляк, акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.
Спачатку, паводле слоў праваабаронцы, ён з Міхеевым правялі пікет каля амбасады Беларусі, затым — каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі.
“Звярнулі ўвагу на наяўнасць палітычных зняволеных і прымяненне катаванняў у Беларусі”, — адзначыў Кісляк.
Падчас пікетаў, дадаў ён, да іх “выходзілі і пад’язджалі паліцэйскія”, “цікавіліся, чаму прысвечаныя акцыі”.
Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі заснаваны праваабарончым рухам і адзначаецца 21 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 2021 годзе палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) пры загадкавых абставінах.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, з 2020 года крымінальнаму пераследу па палітычных матывах у Беларусі падвергнулася больш за 7 тыс. чалавек.

Праваабаронца Кісляк абскардзіў рашэнне тбіліскага суда, які часткова задаволіў яго апеляцыю на адмову ў прытулку
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка