Мінск гатовы зрабіцца пасярэднікам паміж РФ і Украінай, заявіла прэс-сакратар Лукашэнкі

17 траўня, Позірк. Мінск гатовы зрабіцца пасярэднікам у працэсе ўрэгулявання канфлікту паміж Расіяй і Украінай, заявіла прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант, каментуючы расійскаму дзяржаўнаму інфармагенцтву ТАСС вынікі перагавораў дэлегацый Масквы і Кіева, што прайшлі 16 траўня ў Стамбуле.
“Што тычыцца магчымай арганізацыі наступных раундаў перагавораў. Я падкрэслю галоўнае: Беларусь ніколі не напрошвалася на ролю пасярэдніка — ні раней, ані зараз. Гэта наша прынцыповая пазіцыя, — заявіла яна. — Але калі ў імя міру ў нашых суседзяў, у нашай брацкай Украіне гэта будзе неабходна і з гэтым будуць згодныя ўсе бакі, мы арганізуем працэс так, як не арганізуе ніводная іншая краіна”.
Паводле слоў Эйсмант, гэта “наўпрост звязана” ў тым ліку з будучыняй Беларусі.
Адметна, што ў лютаўскім інтэрв’ю блогеру Марыё Наўфалу Лукашэнка заяўляў, што не хацеў бы выконваць ролю пасярэдніка ў гэтым канфлікце.
“Калі недзе нешта дапамагчы, арганізаваць, падштурхнуць нейкі працэс, калі гэта ў маіх сілах і ў сілах маёй дзяржавы, Беларусі, — з вялікім задавальненнем, — сказаў ён. — Але я ні ў якім разе не хацеў бы быць нейкім пасярэднікам, асабліва па нармалізацыі стасункаў ва Украіне. Ніякага пасярэдніцтва. Трэба будзе, нехта будзе бачыць (тыя, хто вырашае гэтае пытанне) інтарэс да Беларусі, мы заўсёды гатовыя да гэтага. Але ўлазіць у разборкі гэтыя…”.
Аднак у тым жа інтэрв’ю Лукашэнка папрасіў перадаць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, што чакае яго “тут разам з [прэзідэнтам РФ Уладзімірам] Пуціным і [прэзідэнтам Украіны Уладзімірам] Зяленскім”: “Сядзем і спакойна дамовімся. Калі вы хочаце дамовіцца”.
“Не трэба Зяленскага цяпер нахіляць, які б ён ні быў. Трэба пераканаць, дамовіцца і з Зяленскім, таму што за Зяленскім стаіць большая частка ўкраінскага грамадства. Таму трэба дамаўляцца. Хочаце — прыязджайце. Вось, побач — 200 кіламетраў ад беларускай мяжы да Кіева. Паўгадзіны на самалёце. Прыязджайце. Вось тут сядзем. Спакойна, без шуму, без крыкаў дамовімся”, — сцвярджаў спікер.
Пра тое, што Мінск у выпадку неабходнасці “гатовы дапамагчы” ў арганізацыі дыялогу паміж Масквой і Кіевам, Лукашэнка таксама заяўляў журналістам 11 красавіка 2024 года ў Маскве.
“Вы з імі (Расія з Украінай. — “Позірк”.) не размаўляеце і наўрад ці будзеце размаўляць, — падкрэсліў ён. — Калі трэба ў гэтую размову ўклініцца і дапамагчы, мы можам. Але імкнуцца вам туды з імі размаўляць я сэнсу не бачу. Навошта вам поўзаць перад некім і прасіцца”.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Нягледзячы на тое, што беларуская тэрыторыя і інфраструктура выкарыстоўваліся для нападу, некалькі раундаў перамоваў паміж Масквой і Кіевам на пачатку вайны прайшлі менавіта ў Беларусі.
Пазней прадстаўнікі рэжыму ў Мінску неаднаразова заяўлялі, што Беларусь павінна быць прадстаўленая на мірных перамовах паміж РФ і Украінай.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


