Суд над 78-гадовай актывісткай Нінай Багінскай прызначаны на 30 траўня — СМІ

15 траўня, Позірк. Суд Першамайскага райна Мінска пачне разглядаць справу 78-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай 30 траўня, паведамляе тэлеканал “Белсат” са спасылкай на ўласныя крыніцы.
На мінулым тыдні праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што жанчыну абвінавачваюць паводле арт. 3422 КК (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Нагодай для крымінальнага пераследу сталі шпацыры актывісткі з бел-чырвона-белым значком на вопратцы і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінска ў 2024 годзе.
Гэта сёмая справа паводле згаданага артыкула, якая дайшла да суда з моманту ўвядзення ў Крымінальны кодэкс у 2021 годзе, звярнулі ўвагу праваабаронцы.
Санкцыі арт. 3422 КК у выпадку неаднаразовага здзяйснення правапарушэння — арышт; абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. Кваліфікаваць дзеянні на падставе гэтага артыкула могуць, калі чалавека двойчы цягам аднаго года асудзілі ў адміністрацыйным парадку за правапарушэнні паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Праваабаронцам вядома, што Багінская ў 2024 годзе тройчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці паводле вышэйзгаданага артыкула за “несанкцыянаванае пікетаванне”. Агульная сума штрафаў склала 180 базавых велічыняў (на той момант 7.200 рублёў). Акрамя таго, у дачыненні да яе складзена яшчэ пяць пратаколаў.
Напрыклад, 19 кастрычніка 2024 года на актывістку склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП за тое, што яна трымала плякат з надпісам “БНФ”. Жанчына хацела дайсці да будынка на вул. Варвашэні, 8, дзе працяглы час месціўся офіс Беларускага народнага фронту.
Ніна Багінская ўдзельнічае ў акцыях апазіцыі з 1988 года, падчас вулічных шэсцяў пры ёй заўсёды вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Яна стала адным з сімвалаў мірных пратэстаў у 2020 годзе.
У кастрычніку 2020 года Аляксандр Лукашэнка публічна папрасіў не затрымліваць яе: “Вы глядзіце, толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе. Няма каму будзе хадзіць. Я памятаю яшчэ, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі [заснавальніка БНФ Зянона] Пазняка працавала. Ну, малайчына, яна перакананы чалавек”.
Як нярэдка бывае, словы Лукашэнкі разышліся з рэчаіснасцю: Багінскую неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі паводле адміністрацыйных артыкулаў. У лістападзе 2020-га ў яе кватэры адбыўся вобшук. Таксама Багінскую адвозілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў мінскім мікрараёне Навінкі.
Напрыканцы кастрычніка 2022-га, калі актывістка яшчэ выходзіла на вуліцу са сцягам, пра яе пісала нямецкая газета Berliner Morgenpost, назваўшы Багінскую “апошнім беларускім дэманстрантам”.
У лістападзе 2022 года зямельны ўчастак Багінскай у садовым таварыстве “Фізтэх” у вёсцы Блужа Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць) пры пачатковым кошце 693 рублі быў прададзены з аўкцыёну за 727 рублёў. Участак канфіскавалі за нявыплату “палітычных” штрафаў, якія жанчына не аплочвае прынцыпова.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка