Сапелка: Смерці ў калоніях і пасля вызвалення сведчаць пра сістэмныя праблемы ў забеспячэнні там меддапамогі

15 траўня, Позірк. Смерці ў калоніях і пасля вызвалення сведчаць пра сістэмныя праблемы ў забеспячэнні медыцынскай дапамогі ў месцах несвабоды, заявіў юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка, каментуючы нядаўнія смерці былых палітзняволеных — 39-гадовай Ганны Кандраценка і 45-гадовай Тамары Каравай.
Праваабаронца, словы якога прыводзіць сайт цэнтра, падкрэсліў, што ў Кандраценка, паводле сведчанняў былых вязняў, дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, аднак яна заставался ў калоніі.
“Улады абавязаныя забяспечыць своечасовую дыягностыку і лячэнне ўсіх зняволеных, — заявіў ён. — У выпадку выяўлення сур’ёзнага захворвання — такога, як рак, — павінна быць аказаная неабходная медыцынская дапамога, уключаючы магчымасць стацыянарнага лячэння ў спецыялізаваных установах. Згодна з міжнароднымі стандартамі, адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі можа разглядацца як катаванне або жорсткае абыходжанне”.
Паводле даных “Вясны”, на 12 сакавіка 2025 года за кратамі ў сітуацыі асаблівай рызыкі знаходзілася не менш за 219 палітвязняў. Умовы ўтрымання, недастатковая медыцынская дапамога і псіхалагічны ціск негатыўна ўплываюць на фізічны і псіхічны стан зняволеных, адзначыў Сапелка.
“Улады абавязаныя забяспечыць гуманнае абыходжанне з усімі зняволенымі, уключаючы тых, хто хварэе. Гэта ўключае своечасовую медыцынскую дапамогу, належныя ўмовы ўтрымання і павагу да чалавечай годнасці. Міжнародныя стандарты патрабуюць, каб зняволеныя мелі доступ да такой жа медыцынскай дапамогі, як і на волі. Галоўнае патрабаванне адносна такіх зняволеных — гэта іх першачарговае вызваленне”, — падкрэсліў праваабаронца.
Сапелка дадаў, што адвольнае ўтрыманне ў калоніі паводле палітычных матываў — гэта “элемент злачынства супраць чалавечнасці”. “Кожная смерць палітзняволенага — гэта тое, што дадае новую старонку ў абвінавачванне тым, хто адказны за іх пераслед, адвольны прысуд, утрыманне ў калоніях і турмах, у тым ліку адказны за здароўе зняволеных”, — адзначыў ён.
Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра праблемы са здароўем сваіх блізкіх і сукамернікаў, бо гэта дазваляе прыцягнуць увагу грамадскасці і міжнародных арганізацый і можа спрыяць паляпшэнню ўмоў утрымання і аказанню неабходнай медыцынскай дапамогі. Паведамленне стварае дадатковы кантроль за дзеяннямі ўладаў і можа прадухіліць парушэнні правоў чалавека.
“Калі праваабаронцам невядома пра нейкае асуджэнне з палітычных матываў, калі невядома пра стан здароўя палітвязня, то дакладна няма спадзеву на тое, што яго праблема будзе праадвакатаваная на ўсіх магчымых узроўнях”, — сказаў Сапелка.
Пра смерць Тамары Каравай стала вядома 14 траўня. Дата смерці невядомая, прычына — “не вытрымала сэрца”.
Каравай была затрыманая 5 студзеня 2023 года. Суд у Лунінцы (Брэсцкая вобласць) 29 сакавіка прыгаварыў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта). Прычынай пераследу стаў “лайк”, пастаўлены пад крытычнай публікацыяй пра Аляксандра Лукашэнку ў “Аднакласніках”.
Выйшла на волю на падставе памілавання 20 жніўня 2024 года — незадоўга да заканчэння тэрміну зняволення.
12 траўня паведамлялася пра смерць былой палітзняволенай Ганны Кандраценка з прычыны анкалагічнага захворвання. Жанчына памерла сёлета 5 лютага.
22-гадовы палітвязень, грамадзянін Расіі Дзмітрый Шлетгаўэр памёр у магілёўскай калоніі 11 кастрычніка 2024 года, вядома пра гэта стала 1 лістапада. Апрача Шлетгаўэра ў 2022–2024 гадах у беларускіх месцах несвабоды памерла яшчэ не менш за шэсць чалавек, якіх беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнавалі палітычнымі зняволенымі. Гэта Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады фермерскія гаспадаркі павялічылі сельгасвытворчасць на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь у красавіку лідзіравала ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку Беларусь была на другім месцы ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка