Праз сем з паловай месяцаў пасля вызвалення памерла экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка, якая пакутавала ад анказахворвання

12 траўня, Позірк. Былая палітзняволеная Ганна Кандраценка, якая выйшла на волю 20 чэрвеня 2024 года, памерла з прычыны анкалагічнага захворвання, паведамляе выданне “Наша Ніва”.
Гэта адбылося 5 лютага. Жанчыне было 39 гадоў.
Кандраценка была затрыманая 5 траўня 2022 года. 12 ліпеня суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў яе вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля). Палітзняволеная была прыгавораная да трох гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (на той момант 3.200 рублёў).
11 ліпеня 2023 года суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызначыў ёй яшчэ адзін год зняволення паводле арт. 369 КК, сума штрафу склала 50 базавых адзінак (1.850 рублёў). Шляхам паглынання пакаранняў тэрмін зняволення застаўся ранейшым — тры гады.
Прычынай пераследу, верагодна, сталі каментары ў інтэрнэце.
Дыягназ Кандраценка быў пастаўлены падчас адбыцця пакарання.
22-гадовы палітвязень, грамадзянін Расіі Дзмітрый Шлетгаўэр памёр у магілёўскай калоніі 11 кастрычніка 2024 года, вядома пра гэта стала 1 лістапада.
Каментуючы гэты факт, афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) Петэр Стана заявіў, што смерць чарговага палітвязня ў Беларусі дэманструе “бесчалавечную прыроду” рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Акрамя Шлетгаўэра, у 2022–2024 гадах у беларускіх месцах несвабоды памерла яшчэ не менш за шэсць чалавек, якіх беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнавалі палітычнымі зняволенымі.
Гэта Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.
Усяго з 2020 года мінімум 8.234 чалавекі трапілі пад крымінальны пераслед паводле палітычных матываў, у дачыненні да не менш за 6.940 з іх вынесеныя прыгаворы, не менш за 33 накіраваныя на прымусовае лячэнне, гаворыцца ў апублікаваным 6 траўня аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
На 12 сакавіка 2025 года праваабаронцы мелі інфармацыю пра не менш за 219 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі “ў асаблівай рызыцы”. Мінімум 78 чалавек маюць цяжкія захворванні, 8 — інваліднасць, 10 — ментальныя разлады, 32 — старэйшыя за 60 гадоў (многія з іх таксама маюць праблемы са здароўем).
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

