У Польшчы распачатае расследаванне ў сувязі з пастаўкамі беларускай бярозавай фанеры ў абыход санкцый ЕС

12 траўня, Позірк. Расследаванне па фактах мытнага махлярства і злачынстваў, звязаных з парушэннем санкцый Еўрасаюза на імпарт бярозавай фанеры з Беларусі і Расіі, праводзіць Мытна-падатковая служба (МПС) Мазавецкага ваяводства Польшчы пад наглядам Акруговай пракуратуры ў Варшаве, паведаміў 12 траўня сайт МПС.
Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, адзначае МПС, адна з польскіх кампаній імпартуе беларускую бярозавую фанеру праз кампаніі з Казахстана, тым самым парушаючы санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ.
Згодна з паведамленнем службы, праваахоўнікі затрымалі траіх чалавек, якія “арганізавалі злачынную дзейнасць”. Праведзеныя вобшукі па месцы жыхарства падазраваных, у службовых памяшканнях і на складах на тэрыторыі Мазавецкага, Вялікапольскага і Падляскага ваяводстваў. Канфіскаваныя бухгалтарская дакументацыя, электроннае абсталяванне, а таксама фанера, што знаходзілася на складах. Узоры тавару ўзятыя для лабараторных даследаванняў.
Акруговая пракуратура ў Варшаве выставіла затрыманым абвінавачанні ў мытным махлярстве і здзяйсненні злачынства, звязанага з абыходам санкцый.
Падазраваных на тры месяцы змясцілі пад варту. Паведамляецца, што ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў і штрафу.
Актывы фігурантаў змешчаныя пад заклад для пакрыцця магчымых штрафаў і канфіскацыі любога прыбытку, атрыманага ад злачыннай дзейнасці. Расследаванне працягваецца.
Сёлета напрыканцы студзеня арганізацыя Earthsigth паведамляла ў сваім расследаванні, што з ліпеня 2022 года, калі Еўрасаюз увёў абмежаванні на імпарт прадукцыі дрэваапрацоўкі з Беларусі і Расіі, па кастрычнік 2024-га ў ЕС закупілі падсанкцыйнай фанеры з гэтых краін на 1,5 млрд еўра.
Фанера з Беларусі і РФ афармляецца як прадукцыя, вырабленая ў іншых краінах, напрыклад, у Кітаі, Казахстане, Грузіі і Турцыі, пасля чаго адпраўляецца на еўрапейскі рынак. Найбуйнейшымі імпарцёрамі выступаюць Польшча, Эстонія, Германія, Грэцыя, Італія, Іспанія і Партугалія. Кожны дзень, сцвярджалася ў расследаванні, у ЕС увозяць 22 кантэйнеры з падсанкцыйным таварам.
Напрыканцы красавіка брытанскае выданне The Guardian паведаміла, што падсанкцыйная беларуская драўніна з Беларусі і РФ увозіцца ў Вялікабрытанію.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гомельскай вобласці мінулай ноччу паўтарыўся рэкорд холаду 1900 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа кошт бюджэту ў 2024 годзе праведзена 1,5 тыс. поўных цыклаў лячэння бясплоддзя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПаводле даных Мінадукацыі, у Беларусі каля 16 тыс. дзяцей — сіроты і пакінутыя без апекі бацькоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла на 4,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў красавіку 2025 года выраслі на 1%, у гадавым вымярэнні — на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка