Польшча ўвяла санкцыі супраць рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій
12 лістапада, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы (МУСіА) унесла 31 кастрычніка ў нацыянальны санкцыйны спіс зарэгістраваную ў Беларусі кампанію ТАА “Ерпбел“.
У абгрунтаванні рашэння гаворыцца, што “Ерпбел“ з’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), які створаны “ў якасці дзяржаўнай установы” ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
“У сувязі з прамой залежнасцю Парка высокіх тэхналогій ад беларускіх уладаў варта зыходзіць з таго, што дзеючыя там арганізацыі, уключаючы “Ерпбел“, знаходзяцца пад прамым кантролем беларускіх дзяржаўных органаў“, — гаворыцца ў абгрунтаванні санкцый.
Юрыдычным асобам, якія трапілі пад абмежаванні, замарожваюцца ўсе фінансавыя і эканамічныя рэсурсы, забараняецца наданне любых рэсурсаў і ўводзіцца забарона на “свядомы і наўмысны” ўдзел у дзеяннях, мэтай або вынікам якіх з’яўляецца абыход санкцыйных мер.
Паводле даных з сайта ПВТ, дзейнасць кампаніі “Ерпбел” ажыццяўляецца па двух напрамках: дзейнасць аператара крыптаплатформы BYNEX (распачатая ў 2020 годзе і прадугледжвае наданнее шырокага спектру паслуг, звязаных з выкарыстаннем токенаў) і распрацоўка праграмнага забеспячэння.
7 кастрычніка ў нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы былі ўнесеныя зарэгістраваныя ў краіне кампаніі STEELTRADE Sp. z o.o. і OMNI GRP Sp. z o.o., звязаныя з беларускімі бізнесменамі.
Раней спіс папоўніла прадстаўніцтва Беларускай цэментнай кампаніі (БЦК) у Польшчы BKC-Polska Sp. z o.o.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


