Нагасакі ўслед за Хірасімай запросіць Беларусь на акцыю памяці, прымеркаваную да 80-годдзя атамнага бамбавання

8 траўня, Позірк. Японскі горад Нагасакі вырашыў запрасіць Расію, Беларусь і Ізраіль на цырымонію памяці, якая адбудзецца сёлета 9 жніўня — у дзень 80-годдзя атамнага бамбавання горада, паведаміў японскі сайт asahi.com са спасылкай на мэра горада Шыро Судзукі.
Адзначаецца, што летась гарадскія ўлады вырашылі прадстаўнікоў пералічаных краін не запрашаць на памятную акцыю.
“Я хацеў бы, каб гэтая цырымонія аб’яднала прадстаўнікоў усіх краін у Нагасакі, горадзе, які падпаў пад бамбаванне”, — заявіў мэр на прэс-канферэнцыі 8 траўня.
З аналагічнай заявай 11 красавіка выступіў на прэс-канферэнцыі мэр Хірасімы, які абвясціў пра намер запрасіць на акцыю 6 жніўня 2025 года ўсе краіны, каб “данесці да свету сапраўдную сутнасць атамнага бамбавання, незалежна ад міжнароднай абстаноўкі”.
Расійская агрэсія ва Украіне і яе падтрымка з боку Мінска стала прычынай, з якой афіцыйных прадстаўнікоў дзвюх краін перасталі запрашаць на знакавыя міжнародныя мерапрыемствы, у тым ліку звязаныя з памяццю пра Другую сусветную вайну. У 2022, 2023 і 2024 гадах Японія адмовіла прадстаўнікам Беларусі і РФ ва ўдзеле ў цырымоніі памяці ахвяр атамных бамбаванняў Хірасімы і Нагасакі, у верасні 2023-га Нобелеўскі камітэт адклікаў запрашэнне на ўручэнне прэміі.
17 сакавіка 2022 года, менш чым праз месяц пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны, Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю японскаму тэлеканалу TBS, што яго “вельмі расчароўвае” ўвядзенне Японіяй санкцый у дачыненні да Беларусі.
- Эканоміка
- Навіны Германіі, ПалітыкаПраваабарончая арганізацыя Libereco запатрабавала ад урада Германіі аднавіць выдачу віз беларусам, якія пераследуюцца з палітычных матываўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,5 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка