Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на 8,7% і наблізіліся да 11 млрд долараў (дапоўнена)

7 траўня, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 траўня 2025 года склалі 10 млрд 942,3 млн долараў у эквіваленце, сведчаць звесткі Нацыянальнага банка.
За красавік золатавалютныя рэзервы выраслі на 872,8 млн долараў (+8,7%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 5 млрд 719,3 млн долараў (+326,3 млн за месяц; +6,1%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 402,5 млн (+33,3 млн; +2,4%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 3 млрд 820,3 млн (+513,1 млн; +15,5%).
Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за чатыры месяцы яны выраслі на 2 млрд 19,7 млн долараў (+22,6%).
Чыстыя замежныя актывы Нацбанка за першы квартал 2025 года знізіліся на 4,1% (з 32 млрд 673,6 млн на 1 студзеня да 31 млрд 349,5 млн рублёў на 1 красавіка), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

