Мінск 03:26

Латвія зафіксавала рэкордную за апошнія 19 месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі

Архіўнае фота: Памежная ахова Польшчы

7 траўня, Позірк. Рэкордную за апошнія 19 месяцаў колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі зафіксавала Дзяржаўная памежная служба Латвіі.

1 мая (звесткі апублікаваныя са спазненнем) было спынена 148 спробаў. Больш апошні раз было 1 кастрычніка 2023 года — 220, пасля гэтага — да 146 за суткі (3 кастрычніка 2023 года).

З пачатку гэтага месяца Латвія зафіксавала 546 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі: у 4,2 раза больш, чым за першыя пяць дзён красавіка (130), і ў 7,8 раза больш, чым за 1-5 траўня 2024 года (70).

Агулам за першую пяцідзёнку гэтага траўня суседнія краіны Еўразвязу спынілі не менш за 1.180 спробаў нелегальнага пранікнення праз мяжу з Беларуссю, з пачатку года — не менш за 9.624.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: