МЗС Літвы ініцыіруе папраўкі, што дазволяць уводзіць нацыянальныя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі — СМІ

6 траўня, Позірк. Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе ўнесці папраўкі ў заканадаўства, якія дазволяць уводзіць нацыянальныя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі і Расіі, паведаміла 6 траўня выданне The Baltic Times.
Гэта дазволіць Вільнюсу самастойна прымаць рашэнні аб санкцыях, калі іх падаўжэнне ўлетку 2025 года заблакіруе Венгрыя, адзначаецца ў публікацыі.
Паводле галоўнага дарадцы прэзідэнта Літвы па пытаннях знешняй палітыкі Асты Скайсгірытэ, да “рэгіянальных санкцый” супраць Расіі могуць далучыцца краіны Балтыі, Польшча, а таксама, магчыма, Фінляндыя і іншыя дзяржавы Паўночнай Еўропы.
“У ідэале мэтай павінна быць падаўжэнне санкцый ЕС супраць Масквы — крок, які ўдалося рэалізаваць у мінулым, нягледзячы на агаворкі Венгрыі”, — сказала Скайсгірытэ.
Выданне таксама цытуе міністра замежных спраў Літвы Кястутыса Будрыса, які ў інтэрв’ю інфармагенцтву BNS заявіў, што “было б някепска дасягнуць хаця б рэгіянальнай дамоўленасці паміж краінамі, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, каб заблакіраваць увоз тавараў у ЕС па сушы”.
Апошні раз Еўрасаюз уводзіў санкцыі супраць Беларусі 27 сакавіка — тады пад іх трапілі 25 фізічных і 7 юрыдычных асоб.
17 красавіка Сейм Літвы падоўжыў яшчэ на год — да 2 траўня 2026 года — дзеянне закона пра нацыянальныя санкцыі ў дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі, адхіліўшы пры гэтым прапанову кансерватараў зраўняць абмежавальныя меры для беларусаў з тымі, што ўведзеныя для расіян.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае рэгулярныя публічныя кантакты з Мінскам. Як член ЕС яна далучылася да санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, аднак прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка